Архіў навінаў
29.12.2014 Грамадства
«Згарэў сарай — гары і хата». Новая песьня пра валютны ажыятаж
 
У кліпе музыкі гурту «Рэха» Андрусь Такінданг і Віктар Паўлючэня жартуюць з паводзінаў беларусаў, якія пры першых вестачках крызісу, нягледзячы на запэўніваньні ўладаў, мяняюць рублі на валюту і скупляюць тавары ў гандлёвых цэнтрах ды кірмашах.​
 
 
 
Згарэў сарай, гары і хата,
Гуляй душа, купляй зацята
Бяры крупы і солі болей
Бяжы у краму, шапаголік!
 
Згарэў сарай, гары і хата,
Мяняй на тэхніку зарплату
Лядоўня, печка, пыласмок,
На ўсё пра ўсё адзін дзянёк
 
Як не пасьпеў прыдбаць даляры,
Мяняй на рублікі тавары
Скачы нібы ў пекле чорт,
Такі вось наш айчынны спорт.
 
І мы з табой усё скакалі,
З табою мы не заўважалі
Сышлі Каляды, Новы год...
Сыходзіць Край наш на Усход...
 
У Новым годзе Андрусь Такінданг запускае новы праект на сайце Радыё Свабода.

http://www.svaboda.org