Архіў навінаў
24.12.2014 Грамадства
Католікі і грэка-католікі Беларусі адзначаюць Куццю
 
У менскім касцёле святых Сымона і Алены сёння ўпершыню будзе адслужана Пастэрка па-ангельску. Адмысловая служба на ангельскай мове пройдзе па просьбе апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, гаворыць пробашч Уладыслаў Завальнюк:
 
- А 18-й гадзіне адбудзецца багаслужба на ангельскай мове для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі, для амбасадараў, дыпламатаў. Упершыню ў нашым касцёле будзе служыцца Святая імша па-ангельску.
 
Вілея ці Куцця – ў гэты дзень у католікаў прынята дзяліцца святочным хлебам – аплаткам, ды віншаваць з Калядамі.
 
http://www.racyja.com