Архіў навінаў
23.12.2014 Грамадства
Камітэт па правах чалавека ААН вынес чарговы вердыкт
 
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу берасцейскага актывіста руху “За свабоду” Віталя Сымоніка. Яго разам са Змітром Шарэндай пакаралі ў 2006 годзе за распаўсюд улётак, дзе было запрашэнне на мітынг з нагоды Дня незалежнасці 27 ліпеня, кажа праваабаронца Раман Кісляк:
 
- Яны былі затрыманыя, улёткі былі канфіскаваныя. Затым яны былі вызваленыя, але прыцягнутыя да адміністрацыўнай адказнасці за тое, што распаўсюджвалі ўлёткі да забароненага мітынгу. Справа ў тым, што гэты мітынг спачатку быў дазволены ўладамі, а затым быў забаронены. Асноўная прычына, чаму ён быў забаронены, – удзел у мітынгу Аляксандра Мілінкевіча.
 
Гэта чарговая справа, дзе ўстаноўлена парушэнне права на распаўсюд інфармацыі і ўказана пра гэта беларускім уладам.
 
http://www.racyja.com