Архіў навінаў
22.12.2014 Грамадства
Станіслаў Багданкевіч: Каб папоўніць бюджэт за кошт грамадзянаў
 
Нацыянальны банк Беларусі ўвёў 30-ці працэнтную камісію пры пакупцы валюты для фізічных і юрыдычных асобаў. З улікам камісіі, курс даляра цяпер будзе складаць 14 тысяч 150 рублёў, пры гэтым абмен валюты на беларускія рублі будзе ажыццяўляцца без уліку камісіі. Былы старшыня Нацыянальнага Банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначае, што чарговы раз дзяржава вырашыла папоўніць бюджэт за кошт беларускіх грамадзянаў, і такое рашэнне можа выклікаць паніку:
 
- Ужо ў апошнія дні назіралася пэўная паніка. З-за сітуацыі ў Расеі, з-за таго, што мы з’яўляемся асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Расеі, і ў нас праблемы са збытам, з прадажай у Расеі нашых тавараў па многіх пазіцыях. Я думаю, што гэта паўплывае на імпарт, гэта ўжо блізка да дэвальвацыі.
 
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі ў Беларусі чакаць не варта. Падобным чынам беларусаў у немагчымасці правядзення дэвальвацыі запэўніваў у 2011 годзе былы старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч.
 
http://www.racyja.com