Архіў навінаў
22.12.2014 Грамадства
Гастарбайтары з Расеі вяртаюцца ў Беларусь
 
Створаны ўсе ўмовы для папаўнення шэрагаў так званых „дармаедаў”, лічыць жыхар горада Бяроза, што на Берасцейшчыне, Сяргей. Ён пэўны час быў на заробках у Расеі, аднак паколькі там пачаўся эканамічны крызіс, вярнуўся дадому і зразумеў, што і тут уладкавацца на працу няма магчымасці.
 
Ахвотных многа, асабліва на працу, дзе плацяць больш за 3-4 мільёны, аднак бяруць „сваіх”:
 
- Зараз усе сталі вяртацца ў Бярозу, уладкавацца тут ужо нерэальна, хадзіў па прадпрыемствах, нідзе, нікому, нічога непатрэбна. Запісы ёсць – запісваюцца тысячы, а возьмуць аднаго-двух, так і папярэджваюць. Вось у мяне, напрыклад, „блату” няма, я не ведаю, як мне ўвогуле ўладкавацца, калі нідзе не патрэбны.
 
Паводле нашага суразмоўцы, сітуацыя на рынку працы ў Бярозе будзе толькі пагаршацца. Асабліва, калі ўсе гастарбайтары вернуцца дадому. А ездзіць у навакольныя горады ці вёскі за заробак, які складае каля 2 мільёнаў рублёў, проста нявыгадна.
 
http://www.racyja.com