Архіў навінаў
17.12.2014 Грамадства
Чакаем вызвалення Эдуарда Лобава
 
18 снежня сканчаецца тэрмін зняволення Эдуарда Лобава. Палітвязень правёў за кратамі чатыры гады і павінен выйсці на свабоду з папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвічах.
 
Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з паплечнікам Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле следства, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), а Дашкевіч — да двух гадоў.
 
Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 году. Па вяртанні з войска, дзе ён служыў дэсантнікам Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту” і неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.
 
 
 
Пасля вызвалення “маладафронтаўца” за кратамі ў Беларусі застаецца яшчэ пяць палітычных зняволеных. Ім неўзабаве можа стаць і чалавек-майка Юрый Рубцоў.
 
http://spring96.org