Навіны
24.09.2020
У цені патаемнай "інаўгурацыі"
Пра затрыманні, арышты і крымінальны пераслед у Берасці за тыдзень
 
У нядзелю, 20 верасня, паводле звестак МУС, у Брэсце было арыштавана 28 чалавек. Брэсцкай Вясне вядомыя дадзеныя 18 чалавек, затрыманых на нядзельным маршы. Таксама вядома, што як мінімум 3 чалавекі, якія найбольш актыўна ўдзельнічаюць у пратэстных маршах, былі затрыманыя «прэвентыўна» у пятніцу 18 верасня "каб не мерапрыемства не пайшоў».
 
У пятніцу 18 і панядзелак 21 забіралі людзей па крымінальных справах (арт. 342 КК) па эпізодзе нядзельнага карагода 13 верасня. Па дадзеным артыкуле нам ужо вядомыя як мінімум 8 чалавек, якія праходзяць у якасці падазраваных. Раней, па гэтым эпізодзе многія з іх таксама атрымалі штрафы ў памеры ад 20 да 30 базавых велічынь або адміністратыўны арышт. Тады ў міліцэйскіх пратаколах сцвярджалася: «... у гэтых дзеяннях няма складу злачынства...».
Да гэтага часу адбываюцца жорсткія затрыманні з ператрусамі па падзеях жніўня. Як мінімум 18 чалавек абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых закалотах (частка 2 арт.293 КК). 2 затрыманым у дадатак да 293 артыкула закідваюць артыкулы 339 КК (хуліганства) і 364 КК (гвалт у дачыненні да работніка міліцыі)
За расклейваньне ўлётак праводзіцца праверка ў дачыненні як мінімум 4 чалавек па артыкуле 369 КК (публічная абраза прадстаўніка ўлады).
23 верасня на маршы ў гонар патаемнай "інаўгурацыі" было затрымана як мінімум 10 чалавек у Брэсце і 4 чалавека ў Століне. Было таксама некалькі затрыманняў у Баранавічах.