Навіны
16.09.2020
Сёння затрыманых зноў вялі таемна, праз падвалы
 
16 верасня працягнуліся суды над затрыманымі ў нядзелю 13 верасня. Частка з іх ужо асудзілі ўчора, 15 верасня (10 пасяджэнняў, два з якіх перанесены па прычыне дапрацовак пратаколаў). Па заканчэнні 72 гадзін з 46 затрыманых не прайшлі суды над яшчэ 18 людзьмі.
 
Суд Ленінскага раёна.
Усе пасяджэння Суддзі Шурына Д.У. занялі каля 45 хвілін, у сярэднім 15 хвілін на 1 пасяджэнне
Луцкая Л.Н. - штраф 5 базавых велічынь;
Бармута В.У. - штраф 15 базавых велічынь;
Наважылаў С.Я. - штраф 15 базавых велічынь
Суддзя Семянчук А.А. таксама марнаваў каля 15 хвілін на кожнага чалавека:
Сіняк А. Е. - 15 сутак арышту (ч.3, 23.34);
Сіняк А.Е. - таксама 15 сутак. (Ч.3, 23.34);
Саўчук Паліна - штраф 30 базавых. Нагадаем, яна з мужам Сяргеям вярталіся дахаты пасля маршу Герояў. У нейкі момант побач з імі зупынілася міліцэйская машына, схапілі мужа, жонка пачала заступацца. Забралі і яе. Жанчыну, якая паспрабавала заступіцца за пару, міліцыянты штурханулі так, што тая ўпала і ляснулася галавой аб зямлю. Мінакі муселі аказваць ёй дапамогу. Міліцыя з'ехала. Нягледзячы на трох непаўнагадовых дзяцей, якія засталіся без бацькоў яе пратрымалі папад вартай да суда...
Суддзя Грушко А.В. разгледзеў 3 справы:
Панцыра А.В. - атрымаў 3 сутак арышту.
Місютай Г.С. -?
Брухам В.П. - 15 базавых.
 
У Судзе Маскоўскага раёна суддзя Карабан Р.Я. з уласцівай яму хуткасцю разгледзеў справы 6 чалавек за 60 хвілін:
Варановіч В.А. - штраф 30 базавых велічынь;
Голуб Е. В. - штраф 20 базавых велічынь;
Бараноўскі А. М. - штраф 20 базавых велічынь;
Навіцкі В.У. - 10 базавых;
Артецкий А.А. -  10 сутак арышту 
Жараў М.С. - 10 сутак арышту.
Таксама было вынесена пастанова па справе Літвіна В.П. (15.09 было адпраўлена на дапрацоўку) - 30 базавых
Усяго за сённяшні дзень разгледзелі 16 спраў. Па выніку разам з учарашнімі паседжаннямі былі асуджаныя 24 чалавекі.
2 чалавек адпусцілі без суду з-за прычыненых траўмаў пры затрыманні. Адзін з іх быў шпіталізаваны. З 17 гадзін з ІЧУ таксама пачалі выпускаць пакінутых людзей. У спісах Вясны 46 чалавек, затрыманых у Брэсце 13.09. Па заканчэнні 72 гадзін не прайшлі суды над яшчэ 18 людзьмі. Родныя, блізкія і валанцёры чакаюць іх каля ІЧУ.