Навіны
14.09.2020
Карагод, вадамёт, хованкі ў дварах і дзесяткі затрыманых
(фотарэпартаж з берасцейскага марша)
 
Чарговы нядзельны марш запомніўся берасцейцам новымі сурпрызамі ад сілавікоў - "асвяжальным ападкамі". Жыхары горада змаглі пабачыць вадамёт у дзеянні (некаторыя - адчулі яго на сабе), да гэтага ён быў толькі адобай плошчы Леніна.
На кароткі час калона маршу заблакавала рух на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і Машэрава, каб патанчыць у карагодзе. Атмасфера на вуліцах была святочная, пакуль хмара з сілавікоў ня накрыла горад.
На маршы былі заўважаныя старыя добрыя лялькаводы, якія прапануюць «даляры за майдан», а таксама наша Маша з разарваным пашпартам.
Навіны са Стрым з моманту танцаў на скрыжаванні ў знак пратэсту і прымянення вадамёта былі апублікаваныя з розніцай менш як у 5 хвілін.
Бульвар Касманаўтаў таксама быў ачэплены за секунды, таму ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі намагалісь схавацца ў дварах, дзе іх вылоўлівалі "гестапаўцы" ў чорнай экіпіроўцы і зброяй і кідалі ва ўжо ўсім знаёмыя бусы без нумароў...
У момант, калі людзі пачалі разбягацца, каля "Меркурыя" ўжо адбываліся прэвентыўныя затрыманні выпадковых мінакоў.
Як мінімум былі затрыманыя дзве шматдзетныя маці. Некаторых выкралі пасля заканчэння маршу каля дома, або на прыпынках грамадскага транспарту. Адну Жанчыну, якаючы паспрабавала заступіцца за затрымліваемых, міліцыянты штурханулі так, што Яна ўпала і ляснулася галавой аб асфальт. Мінакі муселі аказаць ёй першую дапамогу, а Міліцыя з'ехала. На скрыжаванні Бульвара І Машэрава таксама брутальна затрымалі раварыста: АМАПавец лупцануў яго дубцом, калі той ехаў. У выніку яго загрузілі ў бус у непрытомным стане. Сабака аднаго берасцейца прыйшоў дадому сам, а ягоны гаспадар патрапіў у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста.
Па дадзеных Вясны ў Брэсце на маршы Герояў было незаконна затрымана каля 30 чалавек, яшчэ каля 10 чалавек затрымалі ў іншых раёнах вобласці.
 
Беражыце сябе!
Абнаўляем інфармацыю пра затрыманых па меры яе паступлення. Глядзіце па спасылцы:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1UxLlOZDphF7ov_hDaAi9pIt9aJPxKIO2OiCISRyuPfc/edit#gid=0
 
Крыніца некаторых фота: https://binkl.by/read/doings/vodomet-protiv-horovoda/