Навіны
11.09.2020
“Прафілактычныя” гутаркі не выключаюць прэвентыя затрыманні
 
Пятніца 11 верасня стала адметнай для берасцейцаў “прафілактычнымі” мерапрыемствамі, якія зладзілі супрацоўнікі берасцейскіх райаддзелаў.
Вучастковы Брэсцкага РАЎС разшукваў праваабаронцу Ўладзіміра Вялічкіна і ягоную жонку Маргарыту каб уручыць афіцыйнае паярэджанне аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства. Паведаміў, што, магчыма, за ўдзел у маршы Салідарнасці 6 верасня.
Таксама шэраг грамадзян звярнуліся да берасцейскіх праваабаронцаў па кансультацыі наконт позваў у Маскоўскі РАЎС г. Брэста, якія атрымалі на 11 верасня на 12:15 у якасці “сведкаў”.
Як выявілась у Маскоўскім райаддзеле а вызначанай гадзіне нейкі маёр правёў “прафілактычную” бяседу з прыблізна 10 асобовай групай адмыслова запрошаных грамадзян. “Бяседа” была ўспрынята аўдыторыяй як парады псіхолага. Маёр прапанаваў прысутным падпісаць "афіцыйнае папярэджанне".
Пасля чаго грамадзяне пакінулі будынак РАЎС.
Стала вядома, што “прафілактычныя” гутаркі працягнуцца і ў суботу, між іншым ў тым сама Маскоўскім РАЎС г. Брэста. Некаторых выклікаюць на 17:35…
Праваабаронцы не выключаюць прэвентыя затрыманні напярэдадні магчымых нядзельных акцыяў.