Навіны
08.09.2020">
08.09.2020<
Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца 8 верасня
 
Дзень беларускай вайсковай славы / realbrest.by
 
8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года.
 
Падчас гэтай бітвы князь Канстанцін Астрожскі, які меў каля 30 тысяч ваяроў, перамог войска Маскоўскага княства, якое, па некаторых падліках, складалася з 80 тысяч чалавек.
 
Аршанская бітва — адна з найбольш значных перамог войска Вялікага княства Літоўскага.
 
Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах.
 
euroradio.fm/8-verasnya-dzen-belaruskay-vayskovay-slavy-2