Навіны
07.09.2020
Пра затрыманні ў Берасці
 
У Берасці 06.09 прайшоў ужо традыцыйны Марш Салідарнасьці ў некалькі тысяч чалавек. Плошча Леніна па традыцыі была ачэплена, таму гараджане каля 14 гадзін пачалі збірацца каля помніка тысячагоддзю Берасця на Савецкай, адкуль рушылі ў бок ЦУМа. На скрыжаванні з пр-та Машэрава і вуліцы Савецкай пашыхтаваліся супрацоўнікі ў чорным са шчытамі. Каля 15 гадзін адбыўся жорсткі «хапун»:
на бусах пад'ехалі людзі ў чорным (меркавана АМАП), адсеклі галаву калоны. З вуліцы было выкрадзена каля 40 чалавек, што ішлі на чале калоны. Людзі не ставілі супрацву, некаторыя былі моцна збітыя пры «затрыманні».Але гэта не налякала людзей. Свабода каштуе. Яны зноў скаапераваліся і рушылі ў бок Усходу.
Каля бізнес-цэнтра «Брэст-дзелавой» была зафіксавана спроба правакацыі. Пасля няўдачы ініцыятар, хударлявы малады хлопец-бландын у чорным худи (у калоне быў у Балаклаве) хутка пакінуў шэсце, ускочыўшы ў тралейбус. Праз пару гадзін на паркоўцы за бізнэс-цэнтрам былі заўважаныя 2 буса з людзьмі ў чорным «у засадзе».
Каля 19 гадзін калона вярнулася ў цэнтр, дайшла да ачаплення (таксама ўжо па традыцыі з вадамётам) на плошчы Леніна. І раптоўна людзі разышліся, ветліва развітаўшыся з ачапленнем.
Увечары да Ленінскага РАУС г. Брэста прыйшлі сваякі і сябры затрыманых даведацца пра іх лёс. Бо ў парушэнне ч.3 арт. 8.2 ПВКаАП супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся паведамляць, а павінны на працягу 3-х гадзін, па просьбе затрыманых, дзе яны знаходзяцца.
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» арганізаваў кругласутачнае дзяжурства побач з райаддзелам. З роднымі і знаёмымі затрыманых працавалі псіхолагі і праваабаронцы. Праваабаронцы давялі неабходную прававую інфармацыю, далі кансультацыі і адказалі на пытанні прысутных.
Позна ўвечары з ІЧУ былі выпушчаныя двое непаўналетніх. У ІЧУ прыязджала хуткая дапамога. Блізкія незаконна затрыманых нам паведамляюць, што ў ІЧУ знаходзяцца моцна збітыя людзі, у кагосьці зламаная рука.
За мінулыя суткі ў Брэсцкую Вясну паступілі дадзеныя аб некаторых затрыманых. Месцы затрымання збольшага ЦУМ, 15 гадзін, і пасля заканчэння маршу у рэстарана «Жуль Верн»). Ужо вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых:
1. Далінчук Максім
2. Жучик Аляксандр
3. Ильюта Алег Сяргеевіч
4. Карповіч Іван
5. Казлоўскі Мікіта Ігаравіч
6. Найбіча Раман
7. Пекач Яўген
8. Селейкович Андрэй
9. Сытой Захар Рыгоравіч
10. Токараў Ілля Уладзіміравіч
11. Торшын Уладзіслаў Вадзімавіч
12. Чухаеў Аляксандр Вячаслававіч