Навіны
05.09.2020
Затрыманні 4 верасня
 
У Берасці за удзел у ланцугу салідарнасці побач з месцам гібелі Генадзія Шутава ў вечары 4 верасня былі затрыманыя:
- Тарасюк Георгій Сяргеевіч. Ён быў с БЧБ-сцягм. Затрымалі проста на тэрыторыі царквы.
- Макар Мікіта Сяргеевіч. Дзяўчынка, якая паведаміла аб затрыманні, паведаміла, што Макара моцна білі.
 
У Камянецкім раёне быў затрыманы Штык Ігар. Паводле ягоных словаў ён выступіў 4-га верасня на пяцімінутцы ў Пушчы, дзе працуе, з крытыкай рэжыму. У вечары вучастковы забраў яго з хаты на вёсцы ў Камянец на разбіральніцтва. Скончылась абвінавачваннем ў дробным хуліганстве, 17.1...
 
Затрыманых па адміністратыўных абвінавачваннях змясцілі пад варту да суда, да панядзелка.
 
Затрыманні па крыміналнай справе ч.2 арт. 293 КК "удзел у масавых беспарадках" таксама працягваюцца.
 
У грамадстве паўстае ўсё больш пытанняў, што да фактаў збіцця міліцыяй грамадзян і пераболшвання супрацоўнікамі міліцыі сваіх паўнамоцтваў.