Навіны
26.08.2020
"Як бы сюрэалістычна не гучала, але мне пашанцавала, што я апсюсялася на месцы, і што ў мяне рассеяны склероз"
 
Гэта было 10го ўвечары, каля 21:30. Можа бачылі відэа, дзе мужчына кажа: "Таня, ня бяжы, мы ж сабаку выгульваем", а яму ў гэты момант у руку стрэлілі. Вось мы там таксама апынуліся, каля гасцініцы "Інтурыст" у Брэсце.
Хлопцу ўдалося ўцячы. Мяне затрымалі. Сталі збіваць адразу. Пакуль мяне зацягвалі ў бус, я ад страху пачала пісаць у сподні, таму што іх было вельмі шмат вакол, а я зусім адна. Я ўчапілася ў люстэрка буса і раўла, што было сіл. Потым мяне ўсё-ткі адарвалі ад гэтага люстэрка і закінулі ўнутр. Я была ўжо ў цалкам ірванай вопратцы, пасля таго як мяне па зямлі цягнулі і білі. Усе іншыя ўжо стаялі на каленях, але тыя ў чорным ўсё роўна ўвесь час раўлі: "На калені, на калені, АМАП!".
 
Я крычала ўвесь час, пакуль мяне білі: "Што вы робіце?! Што вы робіце?!". У той момант, калі зразумела, што пісаю ў сподні, я не стала пераймацца, таму што ў мяне пастаўлены дыягназ рассеяны склероз. Я падумала, што гэта можа быць адзіны варыянт хоць неяк выбрацца адсюль. Я ня ведала, куды мяне павязуць. Думала, што ўвогуле за горад вывезуць, заб'юць і проста выкінуць.
 
Потым мяне перакінулі ў аўтазак. Спачатку я, мабыць, заняла нейкае не тое месца, і на мяне адразу пачалі крычаць: "Съебалась адсюль, шмара!" Перакінулі ў кут. Стаяла на каленях і бачыла, як куча АМАПаўцаў у поўным абмундзіраванні, хто дубінкамі, хто нагамі, проста забівалі мужчыну з татуіроўкамі. Ён крычаў ад болю, з апошніх сіл маліў спыніць. Адзін АМАПавец у гэты момант, нахіляючыся вельмі блізка да майго твару, прыгаворваў: "Слухай уважліва яго крыкі, ты наступная". Падышоў яшчэ адзін. Пачаў пагражаць, што пабье прама зараз, цягнуў за крыжык на шыі, тузаў рукі, каб паказала татуіроўкі. Гэта было каля райаддзела на вуліцы Савецкая, кут з праспектам Машэрава.
 
Далей зноў было вельмі шмат абраз, запалохванняў, збіцця. Здзекаваліся ўвесь час з любой нагоды, нават з-за таго, што пазногці нафарбаваны. Сарвалі з лютай нянавісцю белы бранзалет з рукі, маску з твару. Усё гэта з крыкамі: "Што, вірус, сука?! Вірус?! Я цябе пытаюся! Адказвай, мярзота! Што ты там крычала? Зыходзь? Ганьба? Што ты аралы, блядзь!!! Сукі, галаву вам адарваць !!!" На паўторы таксама было пастаяннае "Што вы зрабілі з краінай, сукі". У мяне было адчуванне, што я апынулася ў самым танным серыяле НТВ без цэнзуры: яны крыўляліся, здзекаваліся, раўлі, пагражалі. Я знаходзілася ў прастрацыі, я нават плакаць не магла ад таго, што гэта такі сюр быў.
 
У выніку мяне завялі ў райаддзел. Вёў АМАПавец за шыю, закрываў вочы рукой, каб не бачыла, як яны каго-то там у той момант забіваюць. Мяне абшукалі. Жанчына, якая абшуквала, са здзекам сказала: "А чё гэта ў вас штаны мокрыя, вас тут збіваюць ці што?". Я ёй адказваю: "У мяне гэта міжвольна, у мяне рассеяны склероз". І тут па іх тварах я абсалютна дакладна зразумела, што яны ніхера ня ведаюць, што такое рассеяны склероз. Яны думалі, што я да хаты не дайду і забуду усё на месцы, абмяркоўвалі гэта пры мне. Яшчэ я выразна разумела, што ім не да мяне, таму што там было вельмі шмат крыкаў затрыманых. Я на той момант была абсалютна адна дзяўчынка, астатніх ўжо забралі кудысьці.
 
Мяне пасадзілі адну ў пакой без святла. Я чула, што яны не ведаюць, што са мной рабіць. Сядзела, чакала. Калі мяне абшуквалі, забралі тэлефон, ўпяцёх глядзелі яго і рагаталі. Калі ўбачылі, што ў мяне ёсць фатаграфіі з мірнай акцыі, адразу пачалі вырашаць, куды мяне вызначаць, хацелі надзець кайданкі. Калі мне тэлефанаваў хлопец, жанчына, якая абшуквала, вялікая такая ў чорнай форме, урывалася ў пакой, ззаду заціскалі спіну каля шыі і прымушала пад пагрозамі адказваць.
 
Аднак быў там адзін адэкватны, самы старэйшы, які адзіны без мата спытаў мае дадзеныя, узяў таблеткі, якія ў мяне канфіскавалі, спытаў, ці патрэбныя яны мне. Пачаў пытацца, "што ж у цябе баліць усё-ткі". Я паспрабавала растлумачыць, што такое рассеяны склероз, пачала пералічваць сімптомы. Накідала ўсяго паболей, таму што бачыла іх разгубленасць з нагоды мяне.
 
Гэта спрацавала. Адэкватны ў нейкі момант мяне вывеў, правёў са мной "размову", маўляў, я дакладна пайду дадому. Пытаўся, як я дайду, бо быў упэўнены, што я такая дурніца, што не змагу сама. У выніку ён мяне проста адпусціў.
 
Я нікуды не звярталася, пабоі не здымала, таму што было вельмі страшна, асабліва ў першыя дні. Да 12-га я наогул не выходзіла з хаты, у мяне пачалася паранойя ад кожнага шоргату. Сінякі былі паўсюль: на каленях, на спіне, плячах, на рэбрах. Але цяпер ужо паступова праходзяць. Ну і ў мяне ёсць такое адчуванне, што мне не так ужо моцна дасталося. Ды і наогул вельмі страшна казаць нешта, пісаць афіцыйна, таму што не даюць фіксаваць пабоі, таму што затрымаюць зноў.
 
Але цяпер я лічу сваёй місіяй прынамсі казаць пра гэта.
 
Хлопцу майму трапілі дзве кулі ў ногі, калі ўцякаў, яны ў яго былі рассечены. Ён дайшоў да хуткай дапамогі ў дварах каля Дыяніса, там дапамаглі, апрацавалі раны. Яму таксама страшна звяртацца кудысьці, ён з'язджае хутка, таму не хоча ствараць сабе якіх-небудзь перашкод.