Навіны
15.07.2020
Раскіданыя цацкі, плач дзяцей, у якіх істоты ў чорным адбіралі бацькоў…
 
(спіс затрыманых аднаўляецца)

Такім чынам ў Берасці ўвечары 14 ліпеня адбываліся масавыя затрыманні. Відавочцы кажуць, што людзі у форме АМАП і міліцыі кідалісь на мірных людзей ў горадзе і цягнулі ў аўтазакі. Паводле падлікаў было схопілена да 40 чалавек. Пазенй частку адпусцілі…


Фота Станіслаў Коршунаў

На вачах у карэспандэнта TUT.BY Станіслава Коршунава ў дзікі спосаб затрымалі пару маладых людзей. Яны моцна трымалісь разам іх разам і шпурнулі ў амапаўскі бус. https://news.tut.by/society/692771.html

С КФС забралі падлетка Куран Міхея. Аляксея Бурко тзатрымалі на бульвары Касманаўтаў. Віталя Казака затрымалі каля ЦУМа, адвезлі ў Ленінскі РАЎС. Г. Брэста… Быў затрыманы карэспандэнт Першага Рэгіёну Даніла Палянскі, калі рабіў здымкі акцыі пратэста https://1reg.by/2020/07/14/v-breste-zaderzhan-korrespondent-pershaga-reg-yonu/


Даніла Палянскі без маскі

https://1reg.by/2020/07/14/video-protestov-i-zaderzhaniy-v-breste-14-iyulya/?fbclid=IwAR1VohW2Xe8tVj6NUpjkhqx8EU4jXWLYnX_N0ADq1H4f5bvzDq28T1dtla0

Да гэтага часу людзі званяць і разшукваюць сваіх родных, сваякоў і знаёмых…

Па апошніх звестках 14 ліпеня ў Берасці былі затрыманыя:

  1. Куран Міхей

  2. Кандрацюк Раман (у ІЧУ Кобрына)

  3. Віктар Локцікаў (у ІЧУ Кобрына)

  4. Сяржук Леўчанка (у ІЧУ Кобрына)

  5. Аляксандр Ярмоліч (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  6. Аляксей Бурко

  7. Даніла Палянскі (у ІЧУ Кобрына)

  8. Віталь Казак (у ІЧУ Кобрына).

  9. Паша Кінчаў (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  10. Павал Швейкус

  11. Яўген Сіняк

  12. Вталій Макаревіч Яўгенявіч, 52 гады, гіпертонік, (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  13. Аляксей Макееў

  14. Аляксандр Чарнецкі

  15. Дзяніс Сарока (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  16. Павал Асташеня (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  17. Алег Бузук (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  18. Сяргей Кандрацюк (у ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста)

  19. Віталь Брітко

  20. Уладзімір Грасевіч (у ІЧУ Кобрына)

  21. Нехта Антон, прозвішча невядомае

  22. У Берасці затрымалі пару, прозвішчы невядомыя

  23. Зміцер Тарасюк

  24. Андрэй Прыстаўка

  25. Ігар Ціханюк

  26. Зміцер Куракін 

  27. Інакенцій Папоў

  28. Андрэй Прыстаўка

Раман Кандрацюк у ІЧУ Ленінскага РАЎС

Правабаронца Уладзімір Вялічкін так каментуе сітуацыю: “Тэлефон ІЧУ ў Берасці 8-0162 213753. Званіце, пытайцеся аб лёсе сваіх блізкіх. Кобрынскі РАЎС сама закрыты, і каб выцягнуць ад іх інфармацыю па затрыманых, трэба быць даволі ўпартым.

Да трох сутак затрыманых могуць трымаць пад вартай да суда. У гэты перыяд павязуць у суд. Суды могуць адбыцца па-за зачыненымі дзвярыма. Трэба дэжурыць у судзе, перыядычна цікавіцца ў старшыні суда калі разгляд справы. Засвечаным у суд хадзіць ня варта, могуць забраць”.