Навіны
12.07.2020
Выклікаюць у якасці сведкаў
 
Больш за дзесятак берасцейцаў днямі атрымалі позвы ў міліцыю. Тых каго выклікаюць належаць да розных векавых катэгорый, але тэма адна – “графіці”.

Апошнім часам у Берасці можна пабачыць разнастайныя графіці ў розных месцах горада: на ходніках, праезджай частцы вуліц і мастоў.

Іх старанна замалёўваюць, але надпісы па пэўным часе праяўляюцца з-пад фарбы ці з’яўляюцца ў іншым месцы...

Калі нехта ўвязвае разбіральніцтва ў справе графіці з выбарамі, той памыляецца. Проста гэтым разам справу блогера Сяргея Пятрухіна па добраўпарадкаванні горада вырашылі працягнуць супрацоўнікі міліцыі...

Берасцейцы падтрымліваюць ініцыятыву міліцыі двума рукамі, пляскаючы ў далоні нягледзячы на небяспеку штрафу, ці арышту...