Навіны
12.07.2020
Або на “сустрэчу” або на пастарунак
 
(фотарэпартаж)

З затрымання экаактывіста Уладзіміра Казлоўскага распачалося “кармленне галубоў” у Берасці. Уладзімір не пажадаў ісці пад канвоем на сустрэчу з чыноўнікамі ў гарвыканкам. “Я прыйшоў карміць галубоў, а там мне рабіць няма чаго”, - патлумачыў ён супрацоўнікам.

https://www.facebook.com/viktar.klimus.9/videos/%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5-%D0%BF%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0/10221008822982599/

Сведкі затрымання бачылі як адзін з АМАПАўцаў, якія затрымлівалі Казлоўскага, наўмысна моцна наступіў яму на нагу, каб справакаваць на супрацьпраўныя дзеянні, лаянку ці штурханіну. Пазней актывіста даставілі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста, дзе узялі тлумачэнні і праз тры гадзіны адпусцілі.

Праз міліцэйскі прымус і здзекі праціўнікі акумулятарнага завода на сустрэчу не пайшлі.

Нешматлікая група берасцейцаў з адным з лідараў пратэста Зміцерам Бекалюком пакінулі авальную залу, бо “трэці раз прыходзім, кожны раз іншыя людзі”. “Што за клаўнада? Што гэта за людзі? Мэра і старшыні райвыканкама не будзе?” “Не”. “Тады няма з кім размаўляць”. “Будзем выбары абмяркоўваць?

У зале засталіся злева направа: старшыня Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў Хвацік Уладзімір Міхайлавіч, Старшыня Брэсцкага гарацкога Савета дэпутатаў Красоўскі Мікалай Васілевіч, старшыня Брэсцкага абласнага Савета дэпутатаў Наркевіч Юры Іосіфавіч, начальнік глаўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адначасова член ЦВК Каліноўскі Сяргей Аляксеявіч,
два антыблогера, і чатыры журналіста…
“Мы хацелі наладзіць супрацоўзніцтва з грамадзтвам”… Падчас нефармальнай гутаркі член ЦВК Сяргей Каліноўскі азнаёміў прысутных з прававымі аспектамі падрыхтоўкі і правядзення мясцовага рэферэндуму. “Увесь працэс займе ня меньш за 6-7 месяцаў”, - падсумаваў ён.

Неўзабаве падышлі актывіст Віталь Казак і праваабаронца Раман Кісляк. Першы падаў старшыням пытанні ў пісьмовай форме, а другі прапанаваў распачаць “обшченіе”.

Старшыні занялі месцы за сталом і начальнік глаўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі папярэдзіў прысутных: “Мы, як пасадныя асобы, можам даваць адказы на пытанні толькі ў межах нашай кампітэнцыі”…