Навіны
05.07.2020
Сустрэча берасцейцаў з кіраўніцтвам Брэсцкага райвыканкама
 
(фотарэпартаж)

Як і мінулы раз на сустрэчу ў Брэсцкі гарвыканкам супрацоўнікі міліцыі і АМАП заганялі ў дабраахвотна-прымусовым парадку… Збоку гэта нагадвала нейкае кіно пра ліквідацыю Берасцейскага гета.

Старшыня Брэсцкага райвыканкама Уладзімір Рыгоравіч Сянчук сустрэўся з праціўнікамі акумулятарнага завода.

Уладзімір Рыгоравіч прапанаваў правесці рэферэндум на тэрыторыі 4-х сельсаветаў раёна, якіх непасрэдна закранае праблема акумулятарнага завода: Тэльмаўскага, Мухавецкага, Чэрнінскага і Чарнаўчыцкага. І выказаў заклапочанасць: “Каб потым ніхто не адмяняў наша рашэнне. Сіліцкая Ірына Іванаўна ўжо стварала ініцыятыўную групу з 32 чалавек і парушэнняй у яе не было і можа працягнуць працу…

Жыхарка вёскі Тэльмы-2 Святлана Філіпава прапануе абмяжавацца правядзеннем рэферэндума на тэрыторыі Тэльмінскага с/с, на тэрыторыі якога знаходзіцца завод і жыхары якога цалкам трапляюць пад уплыў выкідаў з завода.

Выступае Зміцер Бекалюк і просіць разсакрэціць экалагічную інфармацыю датычную завода: “Як толькі яе агучыць – пытанне завода будзе вырашана”.
Па –першае, я прашу правесці грамадзкае абмяркаванне “ОВОС” з прыцягненнем “Роснагладу”. Я асабіста запрашу Субоціна… Па-другое, - правесці разследванне фактаў падлога дакумантаў…”, - працягвае экаактывіст.

Але найбольшы фурор выклікаў выступ 78-гадовага Аляксандра Валько, былога старшыні Тэльмінскага сельсавета. “Вы ведаеце, - сказаў ён звярнуўшыся да старшыні райвыканкама Ўладзіміра Сянчука, - землі, на якіх пабудаваны завод, маюць ад 40 да 60 балаў плённасці. Я аграном і закончыў вышэйшую вучэльню ў Ленінградзе, а не нейкую там аграакадэмію. На гэтай зямлі за савецкім часам толькі на адным сельскагаспадарчым аб’екце мелі 4-5 мільёнаў даляраў прыбытку… А завод загубіць усю сельскагаспадарчую галіну… Прапануеце у “закрытым” грунце гародніну вырошчваць. Гэтак вы толькі блогераў Кабанава і Пятрухіна “закрыць” можаце. А гародніну, сады, бальніцы?.. Гэта толькі ў вас надоі “на карову”, а не “ад каровы”. Невукі вы. Нясёце пагрозу жыццю і здароў’ю насельніцтва…


Зала выбухнула авацыямі. Усе ведаюць – шкоды ад завода, які не пацуе, ўжо зараз больш чым прыбытку. Падчас “пусканаладкі” падскочыла ўтрыманне свінца ў прадуктах харчавання вырабленага з мясцовай сыравіны. Нават асноўны спажывец, РФ, заклапочаны гэтай сітуацыяй.

Сустрэча скончылась прапановай сустрэцца з кіраўніцтвам раёна ў суботу ўвечары ў Тэльмах-1.