Навіны
02.07.2020
У Берасці месцаў для агітацыі па мінімуму
 
Рашэннем Брэсцкага выканаўчага камітэта ад 29 чэрвеня 2020 г. №943 былі вызначаны месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Паводле рашэння прэтэндэнты па пасаду главы дзяржавы і іх давераныя асобы могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў 2-х дамах культуры (У Ленінскім раёне ў Доме культуры чыгуначнікаў і ў Маскоўскім раёне у Палацы культуры прафсаюзаў).



Таксама былі вызначаныя две пляцоўкі для правядзення агітацыйных мітынгаў і пікетаў. У Ленінскім раёне гэта пляцоўка перад гандлёвым цэнтрам “Эўраопт”, што па вуліцы Адамкоўскай 44, а ў Маскоўскім раёне гэта алея побач са сцэнічнай пляцоўкай у парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў. https://city-brest.gov.by/wp-content/uploads/2020/06/%D0%A0%D0%95%D0%A8%D0%95%D0%9D%D0%98%D0%95_%D0%B2-%D0%A1%D0%9C%D0%98.pdf
Варта адзначыць, што абодвы гэтыя месцы ў аддаленых, мала населеных месцах горада, можна сказаць на ўскрайку. Што да Дома культуры чыгуначнікаў дык ён знаходзіцца на тэрыторыі беларускай чыгункі, у месцы ненаселеным і нязручным да наведвання.

***

У 2015 годзе месцаў для агітацыі было нашмат больш, тады Брэсцкі гарвыканкам дазволіў праводзіць перадвыбарчую агітацыю ў школах і дамах культуры. Мікеты і мітынгі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пост галавы дзяржавы было дазволена праводзіць на пляцоўках побач з буйнымі гандлёвымі аб’ектамі, пешаходнай вуліце Савецкай, набярэжнай Францыска Скарыны, стадыёнах фізкультурна-аздараўляльнага комплекса “Лакаматыў” і “Будаўнік”, а таксама ў парку імя Дружбы народаў. https://www.belta.by/regions/view/vybory-2015.-v-breste-opredeleny-mesta-dlja-predvybornoj-agitatsii-162179-2015

Што да агітацыйных улётак і плакатаў, то іх па ранейшаму можна размяшчаць на інфармацыйных стэндах ЖКХ, рэклямна-інфармацыйных тумбах і дошках; вітрынах і інфармацыйных стэндах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадзкага харчавання, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый (па ўзгадненні з кіраўніцтвам).

Ёсць невялічкае адрозненне – у 2015 годзе ўзгадняць размяшчэнене агітацыйных матэрыялаў трэба было толькі з кіраўніцтвам “іншых арганізацый”, а зараз з усімі.