Навіны
29.06.2020
Берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў – на Валадарцы
 
Абодвы ў статусе падазраваных па справе аб масавых беспарадках. Іх падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў група парушаючых парадак або актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 КК). Справа тычыцца падзей у Гродна 29 траўня, так званая “Справа Ціханоўскага”


Сяргей Пятрухін (зправа) і Аляксандар Кабанаў (фота https://www.b-g.by)

Валанцёры ўжо змаглі перадаць Сяргею Пятрухіну перадачу 5 кг (Між іншым сала і бездражжавы хлеб). У яго ёсць адвакат.

Пра Кабанава валанцёры кажуць: “Калі можаце нейкую прадуктовую перадачу і ад страўніка амез, то, калі ласка Ён вельмі знямоглы, мы не змаглі дапамагчы, пакуль ён быў у Драгічыне, бо не ведалі, што ен там. А калі даведаліся і перадалі, то хутчэй усяго не аддалі яму, бо там былі таблеткі, а ён хацеў узяць таблеткі ў хаце ў маці, значыць, не атрымаў перадачу. Я ўжо званіла на Акрэсціна раніцай, сказалі, што не прымаюць, я сказала, што маці з Бярозы, то спадзявалася, што ад менчукоў прымуць”. Мінскія валанцёры прымаюць неабходныя захады ў тым ліку па пошуку адваката.

Нагадаем.

Напрыканцы сакавіка блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін сышлі на «народны карантын» і схаваліся ў вёсачцы пад Пінскам. Але спакойна працаваць рэпарцёрам праваахоўнікі не далі. 4 красавіка падпалкоўнік Пінскага ГАУС Алег Хрысюк наведаўся ў госці да Народных рэпарцёраў каб “апытаць” Сяргея. https://brestspring.com/index.php?id=786&page=3&rub=&year=2020

27 красавіка за блогерам Сяргеям Пятрухіным зноўку зацікавілась міліцыя. Гэтым разам пінскі вучастковы Таранько паскардзіўся сваім калегам на блогера. Добрых пару тыдняў калегі вучастковага пільнавалі месца знаходжання Пятрухіна і ў дзень і ў начы. https://brestspring.com/index.php?id=805&page=2&rub=&year=2020

6 траўня блогер затрымаўся ў адной з хат вёскі Востаў Пухавіцкага раёна. Неўзабаве на хату напаў АМАП. Сяргея выцягнулі “цёпленькім” у адных шортах і майцы. Пазней Пухавіцкая міліцыя перадала Сяргея Пятрухіна “УУС Брэсцкага аблвыканкама”. 7-га траўня, блогера 4 разы віклікалі на допыт, размаўляць з супрацоўнікамі Сяргей адмовіўся. За што затрымалі даведаўся толькі ў судзе 8 траўня – паводле ч.1 арт. 23.34 па эпізоду 19 траўня. Суддзя Куроўскі прызначыў працяг разгляду справы на 11 траўня на 10-00. Але Пятрухіна не выпусцілі, тут жа затрымалі за эпізод 5 красавіка і зноўку засунулі ў камару. https://brestspring.com/index.php?id=812&page=2&rub=&year=2020 . 11 траўня блогер атрымаў 15 сутак арышту і нягледзячы на тэмпературу змешчаны ў ІЧУ. Адтуль у той сама дзень “хуткая дапамога” даправіла яго ў шпіталь. Пасля выпіскі Пятрухін быў на самаiзаляцыi да 2 чэрвеня. https://brestspring.com/index.php?id=833&page=1&rub=&year=2020 . Пасля самаізаляцыі папраўляў здароў’е на вёсцы.

16 чэрвеня а 14-10 на лецішча, дзе блогер Пятрухін васстанаўліваўся пасля перанесенага каронавіруса, прыехала міліцыя. Яны затрымалі блогера “дзеля далейшага аадбыцця пакарання” https://brestspring.com/index.php?id=836&page=1&rub=&year=2020 . І блогер знік. Толькі 20 чэрвеня Сяргей адшукаўся у ІЧУ Кобрынскага РАЎС. https://brestspring.com/index.php?id=838&page=1&rub=&year=2020

25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна арыштавалі ў Кобрынскім ІЧУ і даставілі ў Менск на “Акрэсціна”.

***

18 красавіка стала вядома пра затрыманне блогера Кабанава. У 7-30 яго затрымалі ў Пінскім раёне, у паселішчы Гарадзішчы, дзе Кабанаў знаходзіўся на самаізаляцыі. Хату, дзе знаходзіўся Кабанаў з вечара блакавалі міліцыянты. Раніцай блогер сабраў дзяжурны пакунак, пагаліўся, наклаў маску І выйшаў за браму, дзе і быў затрыманы і дастаўлены ў ІЧУ. https://brestspring.com/index.php?id=797&page=3&rub=&year=2020 . 20 красавіка Суддзя Куроўскі Д.Г. пакараў Аляксандра Кабанава паводле арт. 23.34-2 КаАП 15 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэста супраць завода АКБ 12 красавіка. https://brestspring.com/index.php?id=798&page=3&rub=&year=2020 . 9 траўня Кабанава змясцілі ў Брэсцкі гарацкі шпіталь, дзе ў яго выявілі каронавірус. 1 чэрвеня блогера выпісалі са шпіталю, і ён знаходзіўся на самаізаляцыі. https://naviny.by/new/20200617/1592418340-bloger-aleksandr-kabanov-arestovan-v-breste-na-15-sutok?fbclid=IwAR2WjZodyDvlS4iUg99P4ZXYETNqppJATA0JaoiI3QP257zXOPxinxNUx28

15 чэрвеня блогера Аляксандра Кабанава ізноўку “ўзялі”. Пайшоў па вызаву ў паліклініку дзеля кантроля па адбыцці каранціна па covid-19. Як выйшаў у дварах дарогу перайшлі міліцыянты... Даставілі ў Кабанаў у ІЧУ Ленінскага раёна г.Брэста. Блогеру ўменілі парушэнне паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня “карміць галубоў”... https://brestspring.com/index.php?id=837&page=1&rub=&year=2020 . 17-га чэрвеня Старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Міхайлавіч Маручак арыштаваў Кабанава на 15 сутак і яго адразу адправілі ў ІЧУ. https://naviny.by/new/20200617/1592418340-bloger-aleksandr-kabanov-arestovan-v-breste-na-15-sutok?fbclid=IwAR2WjZodyDvlS4iUg99P4ZXYETNqppJATA0JaoiI3QP257zXOPxinxNUx28

20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс праясніўся толькі 25 чэрвеня. У той дзень у бацькоў блогера Аляксандра Кабанава ў вёсцы Зубачы Бярозаўскага раёна адбыўся ператрус. Ператрус праводзілі міліцыянты Драгічынскага РАУС. У іх, як выявілась, тры дні перад гэтым знаходзіўся Кабанаў у ізалятары часовага ўтрымання. Туды яго таемна перавезлі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, дзе нібыта праводзілі дэзінфекцыю. Міліцыянты бацькам не прадставіліся, ператрус учынілі заўзята, потым далі Кабанаву падпісаць нейкую паперу. Таблетак для хворага страўніка Кабанаву дома ўзяць не дазволілі, як і паразмаўляць з бацькамі. На пытанне блізкіх, куды павязуць іх сына, сказалі – у Менск. Паводле блізкіх, бачна, што Аляксандр пачувае сябе кепска. Ён нядаўна перанёс CAVID-19 і яму патрэбныя добрыя ўмовы для аднаўлення здароўя. https://www.racyja.com/palityka/peratrus-u-batskou-blogera-alyaksandr/