Навіны
25.06.2020
Блогер Сяргей Пятрухін арыштаваны па крымінальнай справе. Шукаем Кабанава.
 
25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна арыштавалі і з Кобрынскага ІЧУ даставілі ў Менск на Акрэсціна. Справа тычыцца падзей у Гродна. Праз тры дні яго перавядуць у СІЗА.

Блогер Аляксандар Кабанаў знік з ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста 20 чэрвеня. Супрацоўнікі ізалятара патлумачылі, што вязняў перавялі ў іншыя месцы праз дэзынфекцыю... Кабанава шукалі ў Кобрыні, Бярозе, Драгічыне... Была інфармацыя, што ён на Акрэсціна ў Менску. Але там сказалі, што няма. Ёсць падставы мяркаваць, што Аляксандар Кабанаў таксама арыштаваны і зараз знаходзіцца ў СІЗА Менску.


Будзем высвятляць.