Навіны
20.06.2020
Блогер Сяргей Пятрухін адшукаўся ў мурох Кобрынскага ІЧУ
 
Нагадаем, 16 чэрвеня а 14-10 на лецішча, дзе блогер Пятрухін васстанаўліваўся пасля перанесенага каронавіруса, прыехала міліцыя. Яны ня толькі затрымалі блогера “дзеля далейшага аадбыцця пакарання” але і правялі агляд лецішча...
 

Па завяршэнні следчых дзеянняў Сяргея Пятрухіна даставілі ва УУС паселішча Дружный, што ў Пухавіцкім раёне.

Прысутная ўладальніца лецішча мела намер перадаць блогеру перадачу. Але не паспела, ў Дружным ёй сказалі, што Пятрухіна адправілі на Акрэсціна...

Пошукі блогера на Акрэсціна і ў “ЦІП”е вынікаў не далі.

Насам рэч нічога дзіўнага не адбылося, супрацоўнікі міліцыі па завядзёнцы яе ашукалі, каб безперашкодна выканаць “брудную справу” і пазбегнуць медыйна-публічнага ажыятажу аб затрыманні вядомай публічнай асобы.


Праз пару дзён сталі паступаць званкі ад грамадзян, якія нешта бачылі, або нешта чулі, маўляў, Пятрухін у Кобрыні. “Даставілі 16-га гадзін гэтак у 18-19. Везлі гадзін пяць...”

Дэжурны па Кобрынскім РАЎС, быў лаканічным: “Аб затрыманых інфармацыі не даем”, а вось на падворку нейкі супрацоўнік абмовіўся: “Ааа гэты, з 11-й камеры... Не няведаю такога”.

Родныя блогера былі паінфармаваныя і здолелі перадаць перадачу сыну і брату.
На сёння дакладна вядома, што блогер Сяргей Пятрухін адбывае арышт у ізалятары Кобрына. Таму перадача са шматком кроенага сала і парай лімонаў яму не зашкодзіць.

Мяркаваная дата “вызвалення” пятніца, 26 чэрвеня, гадзіна невядомая. У сувязі з нэрвовымі паводзінамі беларускіх уладаў магчымае паўторнае затрыманне і арышт.