Навіны
16.06.2020
Суд над блогерам Кабанавым - 17 чэрвеня
 
15 чэрвеня “ўзялі” блогера Аляксандра Кабанава. Пайшоў па вызаву ў паліклініку дзеля кантроля па адбыцці каранціна па covid-19. Як выйшаў у дварах дарогу перайшлі міліцыянты...

Праз пэўны час блогер адшукаўся ў ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста. На наступны дзень стала вядома, што ў судзе блогер запатрабаваў адваката.

Старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Міхайлавіч Маручак, які пачаў разглядаць справу, паведаміў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, што абвешчаны перапынак,

суд працягнецца 17-га чэрвеня а 16-30.

Выявілась, што Аляксандра Кабанава павезлі назад у ІЧУ. Сітуацыя з адвакатам апынулась досыць дзіўнай – і ў судзе і ў ізалятары нібыта выпадкова сталася так, каб абарона і падабаронны не сустрэліся.

Зараз Кабанаў у ІЧУ Ленінскага раёна г.Брэста. Блогеру ўменяецца парушэнне паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня, калі адбываўся агульнарэспубліканскі хапун, “карміць галубоў”...