Навіны
15.06.2020
Арт. 411 КК – турэмны тэрмін можа павялічвацца бясконца...
 
Гэтую "маляву" мне даслала маці аднаго з асуджаных. Яе сын адбываў пакаранне ў ВК 22 у Івацэвічах (Воўчыя норы).

https://mspring.online/ru/bad-wolf/

У 2018 у ВК 22 нібыта здарыўся бунт, які пасля пракуратура бунтам не прызнала.

Прычынай канфлікту з'явіліся сістэматычныя парушэнні супрацоўнікамі калоніі законных правоў і інтарэсаў асуджаных, што выяўлялася ў здзеклівым і грубым стаўленні некаторых прадстаўнікоў калоніі да зняволеных. https://platformabelarus.com/ik-22/

Усіх, хто быў на той момант у супрацьстаянні з адміністрацыяй ВК-22 раскідалі па розных турмах з узмацненнем жорсткасці рэжыму. І гэта нягледзячы на тое, што ў дзеяннях супрацоўнікаў ВК-22 было ўстаноўлена мноства злоўжыванняў і парушэнняў законных правоў і інтарэсаў асуджаных. Як заўсёды-спачатку пакаралі, а потым разабраліся.

Аднак, маці зняволенага сцвярджае, што яго не было на бунце. Фізічна не было. Тым не менш яму далі некалькі гадоў крытай турмы і цяпер ён адбывае пакаранне ў Жодзіне. Вось яго ліст.

Мне стала вядома, што з 28.02.2020 па 22.03.2020 г., амаль увесь турэмны рэжым, каля 30 чалавек, адмовiуся ад прыёму другіх страў па прычыне адсутнасці там належнай колькасці мяса. Прыязджаў міністр МУС Караеў Ю. Х. і пасля яго ад'езду некалькі дзён усё было нармальна. А потым усё ізноў вярнулася на свае месцы. Ізноу з'явілася сечка ў перамешку з бульбай на сняданак - як свінням. Малака і салатау няма ў патрэбных колькасцях. Скаргі і звароты ў вышэйшыя інстанцыі з установы проста не выходзяць.

Пастаянна праводзіцца палітыка тэрору і пагроз. Запалохванне арт. 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі), пасадкай у ШІЗА, пазбаўленнем тэлефонных званкоў, хоць пазбаўленне тэлефонных званкоў не прадугледжана заканадаўствам.

Патрабуюць выканання ПУР (правілау ўнутранага распарадку), хоць сама адміністрацыя не выконвае таго, што гэтыя правілы прадугледжваюць - не даюць ручнікоў, не водзяць у лазню, не выдаюць сродкі асабістай гігіены, напрыклад, абцужкі для зрэзкі пазногцяў. А таксама адміністрацыя свядома правакуе зняволеных на ўчыненне злачынстваў людзей, якія знаходзяцца ў канфлікце, садзяць у адну камеру і чакаюць прадказальных наступстваў. Людзей кідаюць у ШІЗА без медыцынскага агляду, альбо з аглядам з тэмпературай 37,4, з ціскам 170 і вышэй, людзей, якім прадпісаны пасцельны рэжым.

На тыя скаргі і звароты, якія ўсё ж сышлі з калоніі прыходзяць фармальныя адпіскі, без правядзення праверак і апытанняў асоб, якія звярталіся.

Зараз пандэмія каронавіруснай iнфекцыi, а нам не выдаюць ніякіх сродкаў абароны - ні масак, ні пальчатак, ні антысептыкаў. Усё вельмі дрэнна і калі адпусціць гэтую сітуацыю і вашыя абурэння са свабоды - усё стане значна горш-пра гэта не саромеючыся ЗАЯЎЛЯЕ мясцовая адміністрацыя.

Не выконваюцца мінімальныя нормы санітарыі. Медагляды праводзяцца без пахода ў медыцынскі кабінет. Праз кармушку. Але самае страшнае, што многіх з нас чакае прымяненне ч. 2 арт. Гэта значыць даданне да асноўнага тэрміну дадатковага за тое, напрыклад, што зняволены ня пагалiуся або па загадзе вертухая не прыбраў павуцінне. Надуманых прычын вялікае мноства і 411 становіцца для зняволеных вялікай праблемай. Дадаваць яны могуць бясконца. У кожнай турме ёсць план. Мама, калі ласка, пагавары з журналістамі, блогерамі, праваабаронцамі. Можа яны зацікавяцца гэтай тэмай. Калі я пішу, што ў мяне ўсё добра, гэта не так. Лісты праходзяць цэнзуру”.

Праблему дадання тэрміну па 411 артыкуле не раз ўздымаў ПЦ Вясна. Самы гучны выпадак – гэта Ўладзімір Бадарэнка, якога ў 2003 годзе асудзілі на 8 гадоў, але ён да гэтага часу не выйшаў з турмы, таму што адміністрацыя ператварыла яго ў злоснага парушальніка рэжыму і бясконца дадае па году па два. http://spring96.org/ru/news/89943

Падобная сітуацыя адбываецца з Пятром Кучурам, якога асудзілі на 18 гадоў, не давёўшы яго віны.

Цяпер адміністрацыя Магілёўскай Следчай Турмы нумар 4 палохае яго павелічэннем тэрміну па арт. 411.

Мы сочым за сітуацыяй.

Сяргей Пятрухін
(Народны рэпарцёр)