Навіны
14.06.2020
Аб наяўнасці “кароны” кажуць тым, у каго лёгкая форма, тыя, хто памірае павінны быць без каронавіруса – для “прыгожай” статыстыкі
 
Для мяне, на шчасце, усё прайшло даволi лёгка. 11 траўня паднялася тэмпература да 37 і 7 і з ІЧУ хуткая даставіла мяне ў ЦГБ Берасця. У прыёмнай, дзе тусiла каля 30 чалавек, мяне агледзелі, накіравалі на КТ і адразу шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне шпіталя.
 

Неўзабаве да мяне ў палату паклалі мужчыну, якога раніцай 10 траўня шпурнулі ў нашу камеру ў ІЧУ. Паводле ягоных слоў, ён меў сімптомы каvid 19 – тэмпературу і сухі кашаль. Увечары да яго прыязджала хуткая і зафіксавала тэмпературу 37 і 5, але мужчыну пакінулі ў камеры.

І вось, разьвітаўшыся раніцай у ІЧУ, мы ўвечары сустрэліся ў хірургічным аддзяленьні, якое як і ўся ўстанова аховы здароўя было пераабсталявана пад “кавідных” хворых.

Дзе я падхапіў заразу, не маю паняцця. Мяркую, што ад калегi Кабанава, які заразіўся альбо ад пінскіх мянтоў, якія суправаджалі яго з Пінска ў Брэсцкі ІЧУ, альбо ў самім ІЧУ, дзе для распаўсюджвання заразы сама ідэальныя ўмовы – нізкія столі, лайновая вентыляцыя і антысанітарыя.

Мазок з носа на выяўленне віруса ў мяне ўзялі 12 траўня, а 13 паведамілі, што аналіз станоўчы. Па словах лекараў, у мяне левабаковае запаленне лёгкіх. Лёгкая форма “кароны”. Усе, хто ляжаў у хірургіі – з лёгкай формай. Усе былі досыць бадзёрыя, сядзелі падчас кварцевания на калідорах, уткнуўшыся ў тэлефоны. Я не бачыў болю і пакут людзей.

Лячылі, наколькі я магу судзіць, усіх аднолькава з папраўкай на алергіі – капалі антыбіётыкі, давалі таблеткі ад антыбіётыкаў для страўніка, разрэджвалі кроў.

За час лячэння ў мяне ні разу не паднялася тэмпература. Кашаль быў настолькі ненадакучлівым, што не ляжы я ў бальніцы не звярнуў бы на яго ўвагі.

Мае таварышы па няшчасці таксама пераносілі хваробу без пакутаў.

Мы рабілі па загадзе лекараў гімнастыку для лёгкіх некалькі разоў на дзень, па некалькі разоў надзьмухвалі паветраны шарык і стараліся ляжаць на жываце.

Лекары і медсёстры былі апранутыя ў бясформенныя белыя касцюмы, але не ў супрацьчумныя, і бахілы. Пальчаткі, на твары пластыкавыя празрыстыя забралы, на касцюмах фламастарамі напісаныя імёны.

Я пытаўся і ў лекараў і медсясцёр пра дадатковыя выплаты па 131 указу.

Лекары адказвалі, што ўсё ў парадку і згодна заканадаўства, а медсёстры казалі, што нічога не атрымлівалі звыш зарплаты.

Адзін з дактароў распавёў мне, што штодня ад пнеўманіі ў Брэсце памірае каля 70 чалавек, і што я, знаходзячыся на "лёгкім" паверсе не бачу ўсяго жаху таго, што адбываецца ў бальніцы.

Мужчыну з ІЧУ праз некалькі дзён перавялі ў скура-венерычнае адзяленне. Там ён знаходзiўся яшчэ два тыднi. Ён лячыўся больш за месяц. Увесь час тэмпература 37 і 2. Кожны вечар.

У мяне склалася ўражанне, што аб наяўнасці кароны медыкі кажуць у асноўным тым, у каго лёгкая форма, каб потым была прыгожая статыстыка. Тыя, хто памірае павінны быць без каронавіруса. Так, мабыць, трэба для Лукашэнкі. Банда, якая захапіла ўладу неканстытуцыйным шляхам, заўсёды хлусіць. Шкада, што ўдалося запалохаць лекараў. Людзей ганаровай і паважанай прафесіі.

На маю думку беларуская медыцына, роўна як і сістэма не ў стане супрацьстаяць эпідэміі. Улада не можа кантраляваць наогул нічога, не тое што распаўсюджванне каронавіруса і рашэнне праблем з ім звязаных. Больш таго, улада наўпрост зацікаўлена ў як мага большым заражэнні людзей і ўсяляк гэтаму спрыяе.

Такі мой досвед.

P.S. На самаiзаляцыi я быў да 2 чэрвеня. Вынiкаў другога мазка, якi бралi перад тым як адправiць мяне да хаты, я не даведаўся. У палiклiнiцы на Бялова мне распавялi, што вынiкаў няма. Мабыць яго згубiлi, але я ўжо магу свободна перасоўвацца i жыць як раней.

Мне стала цiкава - а ці была насамрэч “карона” цi не?