Навіны
13.06.2020
Ня пей, казлёначкам станеш!
 
Вельмі непрыемная гісторыя адбываецца зараз з жыхаром Івацэвічаў А. Бахурам. Яму пагражае вялікі турэмны тэрмін.
 
 
Аляксандр Бахур
 
Александра абвiнавачваюць па ч. 3 арт. 147 КК. Нанясенне цяжкiх целесных пашкоджанняў.
 
Аднак ёсць вельмі важкія падставы сумлявацца ў прад'яўленым Аляксандру абвінавачванні. Я пагутарыў не толькі са сваякамі Аляксандра, але і з юрыстам, які яму дапамагаў.
 
На першы погляд гісторыя вельмі нагадвае цалкам сфабрыкаваную справу "падпальшчыка" Віктара Міхайлава, якога абвінавачвалі ў падпале аўтамабіля. Пракурор прасіў 4 гады ўзмоцненага, але ў выніку суд цалкам апраўдаў Міхайлава.
 
СК цалкам сфальсіфікаваў экспертызы і іншую фактуру і гэта стала здабыткам галоснасьці.
 
Міхайлаву павінны выплаціць прыстойную кампенсацыю за 8 месяцаў, якія ён правёў у СІЗА.
І пракуратура, натуральна, абскардзіла рашэнне суддзі Іны Клышпач, але... думаць, што выпадак з Міхайлавым адзінкавы не прыходзіцца.
 
УСЁ напісана тут СА СЛОЎ МАЦІ І СЯСТРЫ А. БАХУРА і юрыста.
 
У верасні 2019 на нецвярозым мерапрыемстве ў Івацэвіцкім раёне, дзе весяліліся каля 10 чалавек, нажом ударылі нейкага Віталя. Прабілі лёгкае, шмат крывi, хуткая, крык да нябёсаў.
Віталя паклалі ў бальніцу. Калі да яго на наступны дзень прыйшлі міліцыянты, каб даведацца, хто ўдарыў яго нажом у грудзі, Віталь шчыра сказаў, што не памятае.
 
 
Пацярпелы Вiталь Брыль
 
Аднак чалавечая памяць дзіўны і непрадказальны інструмент. Пасля візіту да Віталя оперупаўнаважанага Івацэвіцкага АУС Сяргея Котава Віталь успомніў, хто ўдарыў яго нажом. Так, менавiта Аляксандр Бахур.
Так. Гэтага больш ніхто не бачыў і гэты факт нічым не пацвярджаецца. Ні адбіткамі пальцаў на нажы, ні ўзорамі ДНК, карацей кажучы ёсць толькі словы пацярпелага Віталя.
І ёсць прызнанне Аляксандр Бахура, якое ён зрабіў пад ціскам начальніка адзела крымiнальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС таварыша Кікуна.
 
Што ў гэтай справе нам здаецца годным увагі - сьведка Вадзім Пурс. Ягоныя паводзіны ў канве падзей таго дня не разгледжаныя івацэвіцкімі пінкертонамі належным чынам.
Сваякі сцвярджаюць, што, згодна з матэрыяламі справы на Вадзіме была кроў пацярпелага, ён зняў майку, калі прыехала хуткая і гэтая майка знікла, рукі былі ў крыві, ён выкінуў у калодзеж нож, а потым паказаў супрацоўнікам дзе гэты нож. Але падазраваным ён быў вельмі нядоўга.
 
 
Вадзім Пурс
 
Уся ўвага зкануэнтравалася на Аляксандра Бахуры. Сваякі лічаць, што прычынай таму з'яўляецца канфлікт сям'і з мясцовай міліцыяй. Справа ў тым, што Аляксандра Бахура Івацэвіцкі РАУС адправіў у ЛПП без належных падстаў і без дыягназу хранічны алкагалізм. Але сям'я Аляксандра не змірылася з беззаконнем і пачала адстойваць правы Аляксандра.
І праз гэта ўвесь сыр бор. Ну, не толькі праз гэта.
У Iвацэвiчскага РАКСу план гарыць. І яго трэба выконваць. Паказваць і даваць справаздачу, што міліцыя ясі свой хлеб нездарма.
 
Па патрабаванні Аляксандра Бахура яму замянілі следчага.
 
Цяпер гэтай справай займаецца старшы следчы УСК па Брэсцкай вобласці Андрэй Ясько, той самы які замараўся ў гучнай справе Сяргея Ярася. Натуральна, ніякіх рухаў для ўсебаковага і аб'ектыўнага расследавання Андрэй Ясько не прадпрымае.
Хутчэй за ўсё Андрэй змірыўся з люстрацыяй і пусціў сваю кар'еру і жыццё на самацёк. Гэта яго справа, але мы будзем асвятляць гэтыя падзеі і пастараемся асвятліць з усіх бакоў. Хутка мы пакажам вам відэа.
Вельмі спадзяемся, што да моманту судовых слуханняў па гэтай справе пракурор А. Ярошык будзе звольнены і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, роўна як і следчы Дзяніс Макарэвіч.
Хочацца спадзявацца, што суддзёй на працэсе будзе Іна Клышпач. Тады ў Аляксандра будзе шанец на справядлівы суд.
 
 
Андрей Ясько