Навіны
01.06.2020
Судовыя выканаўцы забралі малым дзецям тэлевізар, пральную машыну…
 
1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Менавіта ў гэты дзень раз'юшаныя прадстаўнікі прэзыдэнцкай вертыкалі вырашылі адпомсціць сям'і актывістаў Эўрапейскай Беларусі Паліне і Андрэю Шарэндам, якія адкрыта дэманструюць сваю падтрымку Святлане Ціханоўскай – папулярнасць якой перважае рэйтынгі прэтэндэнта №1 А.Г. Лукашэнкі.
 

У актывістаў была запазычанасць па адміністратыўных штрафах за ўдзел у грамадзкім жыцці краіны. На 3 чэрвеня актывістаў уведамілі аб візіце судовых выканаўцаў. Але нешта пайшло ня так.

31 траўня Шарэнды падтрымалі прэтэндэнку на прэзыдэнта Святлану Ціханоўскую. Нейкаму ланцужку прэзідэнцкай вертыкалі сарвало дах і пайшлі неадэкватныя загады і распараджэнні. У выніку якіх судовы выканаўца Карэнковіч Е.С. зранку 1 траўня змяніла папярэднюю пастанову на 1 траўня і разам з начальнікам аддзела прымусовага выканання пакаранняў Маскоўскага раёна г. Брэста Штыком А.В. грымнула ў дзверы за якой жывуць два маленькіх дзіцёнка.

Судовыя выканаўцы спачатку апісалі майно і зніклі. Але справаздача аб праведзенай рабоце не задаволіла куратара і яны вярнулісь ізноў, каб забраць дзеткам тэлевізар, па якім яны так любілі глядзець мулькі, каб забраць пральную машану, у якоў мама прала дзіцячую вопратку, кухонную выцяжку з-над пліты, дзе мама гатавала смачную кашу-малашу… Забралі сістэмны блок, гадзіннік, тэлефон, нават таршэр, у святле якога мама па вечарох чытала дзеткам байкі на добры сон…

Шукалі ноўтбук – не знайшлі…

Варта сказаць, што Бошаўскую пралку выканаўцы ацанілі ў 50 рублёў, рэшта , акрамя тэлевізара каштуе на думку выканаўцаў па 2 ці да 10 рублёў. Усё цанілі на агульную суму ў 452 рублі

Забраныя рэчы перададзеныя на перахоўванне, калі на працягу 10 дзён запазычанасць не будзе сплочаная.

Канфіскаваныя рэчы прададуць. Цікава, хто можа прыдбаць «халяву»?