Навіны
31.05.2020
Дзень вясны, калі беларусы сказалі: досыць, абрыд, колькі можна, надышоў час перамен...
 
(фотарэпартаж)
 

31 траўня 300 спартанцаў (экаактывістаў) рушылі з плошчы Леніна да кінатэатра “Беларусь”, дзе сябры ініцыятыўнай групы № Святланы Ціханоўскай з 12 гадзін вялі збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта.

На вуліцы Савецкай калона далучылась да кіламетровай чаргі жадаючых падпісацца за Святлану Ціханоўскую.

Тысячы людзей па 5-6 гадзін чакалі ў чэргах і ніхто не пашкадаваў. Варта было прыйсці і адчуць, што сябе чалавекам, пабачыць, як многа годных людзей, надхніцца энэргетыкай прыстойных неабыякавых грамадзян.

Актывісты “Краіны для жыцця”папярэджваюць прысутных як паводзіць у выпадку правакацыяў. Тысячы стаяць ў чэргах дадпісацца за Святлану Ціханоўскую. Некаторыя падпісваюцца за іншых: Дмітрыева, Бабарыку, Цэпкала, Чэрачня, Канапацкую.

Было, што людзі скандавалі: “Стоп таракан!” і “Свабуду!” (Ціханоўскаму) і пляскалі ў далоні. Калі скажу, што ў чэргах 10 000, не на шмат памылюся.

Аказіяй прадэманстраваць тавар тварам скарысталіся аўтадылеры і ня толькі, адна асоба пусціла рэкляму ў чатах прэтэндэнтаў: “Продам козочек, молочные, в день два литра молока каждая, цена договорная.”...

Не абышлося без затрыманняў. Зранку ў Кобрыні затрымалі экаактывіста Уладзіміра Мароза, ён сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, меў намер балатавацца на прэзыдэнта, але яго арыштавалі на момант падачы чаявы аб рэгістрацыі прэтэндэнтам ў ЦВК, і ён не змог падаць заяву. Сябру ініцыятыўнай групы пратрымалі ў Кобрынскім РАУС 6 гадзін маўляў “згарэла фура, паступіла заява на актывіста...” Праводзілі “разбіральніцтва”.

У Берасці АМАП затрымаў двух маладых людзей. Абодвух за бел-чырвона-белы сцяг. Адзін з іх студэнт БрДУ паставіў подпіс за Свялану Ціханоўскую, зрабіў фота з нацыянальным сцягам на памяць і на выхадзе з вуліцы Савецкай на Машэрава быў затрыманы АМАПам. Калі АМАП затрымліваў, за што не казалі. У Брэсцкім РАЎС на яго склалі два пратаколы: адміністратыўнага затрымання і пратакол апытання, дзе яму закідваўся удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Праз 3 гадзіны студэнта адпусцілі. Лёс другога затрыманага невядомы.

Пад вокнамі блогера Сяргея Пятрухіна, нягледзячы на тое, што Сяргей на ізаляцыі пасля каронавіруса, дыжурыў АМАП.

Каля 20:00 затрымалі актывіста Віталя Казака, які вёў відэастым з месца збора подпісаў, праз 3 гадзіны адпусцілі...

Відэа з месца збору подпісаў: