Навіны
28.05.2020
Збор подпісаў на вуліцах Берасця
 
З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па збору подпісаў на вуліцах Берасця. 24 траўня берасцейцы маглі пабачыць пікет прэтэндэнта Юрыя Губарэвіча. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы здолелі наведаць завод АКБ і звярнуцца праз мегафон да жадаючых падпісацца за прэтэндэнта – ніхто не выйшаў. 27 траўня пікеты Сяргея Чэрачаня і Святланы Ціханоўскай.

На пікеце Святланы Ціханоўскай што дня ідзе стабільны збор подпісаў, чаго не скажаш пра іншыя пікеты.

28 траўня ля помніка 1000-годдзю Берасця з’явіўся пікет яшчэ адной прэтэндэнткі ў кандыдаты на прэзыдэнта Ганны Канапацкай. Яе ініцыятыўная група зарэгістраваная ў ЦВК пад нумарам 10.

На 28 траўня выпаў вываз некалькіх фур гатовых акумулятараў з “непрацуючага”завода АКБ. Пратэстуючых экаактывістаў міліцыя змусела саступіць. Тут экаактывістам давялося сутыкнуцца са зборшчыкамі подпісаў з ініцыятыўнай групы №6, прэтэндэнта Віктара Бабарыка, які моцна разчараваў праціўнікаў завода АКБ.

Той паабяцаў дагрукацца да прэтэндэнта і калі той стане... правядзе мясцовы рэфэрэндум... Прысутныя пабачылі сапраўднае аблічча новых уладальнікаў завода і добра зразумелі, хто за імі стаіць.

Паводле NEXTA Live маем яшчэ адзін выдатны прыклад таго як за прэтэндэнта ініцыятыўнай групы №1 збіраюць подпісы ў Берасці. Да супрацоўнікаў ДБУ-15 (філіял ДБТ № 4) прама на аб'ект прыехаў намеснік генеральнага дырэктара ДСТ №4 Дзенісюк Валерый Паўлавіч. Чыноўнік прыязна папрасіў, каб работнікі пакінулі свае подпісы. На справядлівы пытанне аб тым, што пашпартоў з сабой няма, прагучаў незвычайны адказ: «Знойдзем. <...> Ад вас патрэбна толькі подпіс і дата ».