Навіны
28.05.2020
Літасцівы суд адваліў пенсіянеру 30 базавых штрафа
 
28 траўня суддзя суда Ленінскага Раёна г. Брэста Куроўскі Д.Г. пакараў сабра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка адміністратыўным штрафам у памеры 810 рублёў паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Аляксандар Куцанок злева

Суд аднабакова падышоў да разгляду справы, праігнараваў довады сябры прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці (РЭП), што 17 траўня ён па даручэнні першаснай суполкі прафсаюза праводзіў інфармацыйную працу на плошчы Леніна г. Брэста па прыцягненні новых сябраў у прафсаюз. У пацьвярджэнне сваіх словаў ён прадаставіў суду адпаведнае пісмовае даручэнне суполкі.

Апытаная ў судзе сведка, выконваючая абавязкі старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, пацьвердзіла словы Аляксандра Куцанка.

У той сама час суддзя Куроўскі не ўзяў пад увагу факты відавочнай фальсіфікацыі матэрыялаў справы супрацоўнікамі міліцыі.

“Позву ўручылі Куцанку ў грамадзкай лазні 22 траўня, калі той быў на памыўцы і прыкрываўся ручніком падчас працэдуры ўручэння. Пенсіянер кепска бачыць і калі дабраўся да акуляраў пабачыў, што там няма даты, кантакту куды звяртацца і неправільна напісаны адрас. Ніхто з міліцыянтаў з ім раней не сустракаўся і не апытваў. Пратакол складзены 21 траўня і там напісана, што ад подпісу адмовіўся...

Я лічу, што сваёй пастановай суддзя замінае дзейнасці прафсаюза РЭП. Куцэнок абавязкова абскардзіць пастанову Куроўскага ў Брэсцкім абласным судзе, а прафсаюз давядзе інфармацыю аб пераследзе сябра прафсаюза Куцанка і перашкодах у дзейнасці прафсаюза РЭП з боку суда Ленінскага раёна г.Брэста ў Міжнародную Арганізацыю Працы (МОТ)” – выказаў сваю пазцыю прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей.