Навіны
27.05.2020
Першыя пікеты па збору подпісаў на вуліцах Берасця
 
З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па збору подпісаў на вуліцах Берасця.
 


фота з соцсетак

24 траўня побач з кінатэатрам “Беларусь” ініцыятыўная група Юрася Губарэвіча збірала подпісы берасцейцаў. ЦВК зарэгістравала ягоную ініцыятыўную пад №14. Прэтэндэнт наведаў плошчу, дзе сабраліся праціўнікі завода АКБ. Назіральніку ад БХК патлумачыў, што адзінае што магло зашкодзіць у збоы подпісаў, гэта дождж, які хутка скончыўся, і адміністрацыя кінатэатра, якой не спадабалася, што сябры пікету схавалісь ад дажджу на прыступках кінатэатра. Але ўсё разрулілася... Збіраць жа подпісы па хатах яны не будуць праз пандэмію каронавіруса.

27 можна было пабачыць яшчэ адзін пікет па збору подпісаў прэтэндэнта ў кандыдаты Сяргея Чэрачаня, ініцыятыўная група зарэгістраваная ў ЦВК пад нумарам 8.

У вечары чакаецца выхад на вуліцу членаў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта Святланы Ціханоўскай, ініцыятыўная група №12. На нядзелю анансаваны візіт кіраўніка гэтай ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага. Пачатак збору подпісаў плануецца на 12 гадзін на вул. Савецкай побач з кінатэатрам “Беларусь”.