Навіны
27.05.2020
Загады на затрыманні актывістаў міліцэйскія начальнікі аддаюць вусна
 
Гэта стала вядома падчас разгляду адміністратыўнай справы правабаронцы Рамана Кісляка. 27 красавіка суд Ленінскага раёна г. Брэста пакараў праваабаронцу Рамана Кісляка штрфам у 30 базавых, то бок 810 рублёў, за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці 12 красавіка па вуліцы Савецкай.
 

Довады таго, што Раман Кісляк ажыццяўляў маніторынг выканання правоў чалавека суддзя Аляксандар Семянчук не ўзяў пад увагу. А тое, што каля трох дзесяткаў пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі забяспечвалі масавае мерапрыемства, не было падставай да судовага пераследу супрацоўнікаў міліцыі. Суткі праведзеныя Раманам пад вартай суддзя таксама не згадваў.

Блогер Сяргей Пятрухін здолеў з-за кратаў абскардзіць свой арышт у Брэсцкім абласным судзе.

Нагадаем, што 19 красавіка блогер вёў стрым з берасцейскай плошчы, што па затрыманні 6 траўня яму было пастаўлена ў віну, як парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”. 11 траўня суддзя суда Леніскага раёну г. Брэста Д. Куроўскі пакараў Пятрухіна 15 суткамі адміністратыўнага арышту паводле ч.1 арт.23-34 КаАП.

27 траўня суддзя Брэсцкага абласнога суда А. Саўчук пакінуў пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста без зменаў, а скаргу без задавальнення...