Навіны
16.05.2020
Ноў-хаў Пінскага ГАЎС 2020
 
Чыноўнікі ад медыцыны далучылісь да палітычнага пераследу грамадзян
 
Цікава разгортваецца гісторыя з жыхаром Пінска Анатолем Чешуіным. Нагадаем, што 3 траўня Анатоля затрымалі супрацоўнікі Пінскага ГАУС Д. Гузарэвіч і Е. Атока падчас кармлення галубоў на набярэжнай Піны. Падстава - проверка рэжыму самаізаляцыі. Аднак, Анатоль ніякіх дакументаў з нагоды сваёй "самаізаляцыі" не падпісваў. Ён лічыць, што гэта надуманая падстава, звязаная з тым, што пінчукі пачалі збірацца карміць галубоў.

Міліцыянты прыцягнулі з сабой галоўнага санітарнага лекара Пінска В. Вашчука, які і выявіўся ўпаўнаважаным "проверяльщиком" рэжыму самаiзaляцыi Анатоля.

У працэсе высвятлення прэтэнзій галоўнага санітарнага лекара Анатоля скруцілі вышэйназваныя супрацоўнікі і склалі на яго пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення і за брыдкаслоўе.

Аднак у судзе Анатоля абвiнавачваюць у “НЕПАДПАРАДКАВАННI законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”. Падначаленыя Дзмітрыя Каравякоўскага зноў на вышыні) - пратакол затрымання склалі за адно, а прыцягваюць за іншае ...))

У судовым пасяджэнні 14 мая ўчастковы Д. Гузарэвіч паказаў, што Анатоль Чешуін не лаяўся матам і паводзіў сябе адэкватна. У судзе пры аглядзе відэа з відэарэгістратараў міліцыянтаў высветлілася, што нецэнзурна лаяліся як раз супрацоўнікі міліцыі ...

На паседжанне 14 траўня не з'явіўся галоўны санітарны лекар Пінска Уладзімір Вашчук,

які быў галоўным ініцыятарам канфлікту і затрымання Анатоля. Па словах Анатоля Чешуіна лекар быў належным чынам паінфармаваны, але не папярэдзіў суд АБ тым, што не прыйдзе на паседжанне. У выніку судовы разгляд не скончыуся і было прызначана новае пасяджэнне на 19 мая.

Анатоль Чешуін вырашыў ліквідаваць гэтыя супярэчнасці наступным чынам. Ён заявіў у суд хадайніцтва аб тым, каб галоўнага санітарнага лекара Пінска В. Вашчука даставілі ў судовае пасяджэнне ў прымусовым парадку, бо В. Вашчук не паіведаміў суду аб падставах няяўкі. Гэта азначае праігнараваў позву, а Ён з’яўляецца службовай асобай.

Гэтак жа былі пададзеныя заявы ў пракуратуру. Першая аб фальсіфікацыі пратакола затрымання і ўнясенні ў яго загадзя ілжывых дадзеных, а другая каб высветліць асобы міліцыянтаў, якія лаюцца матам у грамадскім месцы, і даць іх дзеянням прававую ацэнку.

І вось тут пачалося самае цікавае. 15 мая Анатолю Чешуіну тэлефануе чалавек, які нiбыта служыць у крымінальным вышуку і кажа, што Анатолю неабходна з'явіцца ў паліклініку, каб здаць тэст на каронавiрус. Потым па гэтым жа пытанні Анатолю тэлефануе участковы. Потым тэлефануюць з паліклінікі. Анатоль ветліва адказаў ім, што прычын здаваць тэст у яго няма.

Самаадчуванне ў яго добрае, за мяжой ён ня быў і таму ніякіх мазкоў ён здаваць не збіраецца. Анатоль Чешуін лічыць, што пасля яго візіту ў пракуратуру і заяўленага ў судзе хадайніцтва на яго пачынаюць аказваць ціск. Міліцыя хоча зрабіць усё, каб пасадзіць яго на самаізаляцыю, каб ён не змог 19 мая трапіць у суд і працягнуць працэс у яго адсутнасць.

Відэа затрымання 3 мая: https://facebook.com/