Навіны
13.05.2020">
13.05.2020<
Берасцейскіх актывістаў пакаралі суткамі і штрафамі
 
Праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Раман Кісляк знойдзены ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрымання.
 
 
Пры гэтым першы ўжо атрымаў штраф у памеры 50-ці базавых велічыняў, а потым зноў быў адпраўлены за краты, а другі яшчэ не меў судовага пасяджэння.
 
Вынікі судовых пасяджэнняў наступныя:
 
– Казак Віталь быў прызнаны вінаватым у парушэнні Закона пра масавыя мерапрыемствы 23.34. 30-ць базавых велічыць, аднак затрымалі адразу. і завезлі ў ІЧУ. Уладзімір Мароз патрабаваў адваката, аднак яго забралі ў ІЧУ і не далі магчымасці знайсці адваката. Было паўторнае пасяджэнне, прызнаны вінаватым – 30-ць базавых велічынь.
 
Суд над грамадскім дзеячам Валерыем Фамінскім быў перанесены на 18 траўня, ён быў завезены ў ізалятар часовага ўтрымання. У будынку суда ў яго пагоршыўся стан здароўя, але хуткую не выклікалі.
 
* * *
 
Суд Ленінскага раёна Берасця 12 траўня аштрафаваў на 50 базавых велічынь (1.350 рублёў) праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна на падставе ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года).
 
Як паведаміла БелаПАН жонка праваабаронцы Маргарыта Вялічкіна, яе мужа асудзілі за ўдзел 10 траўня ў акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.
 
„Мала таго што майго мужа неправамерна аштрафавалі, хоць ён як праваабаронца толькі назіраў за гэтай акцыяй. Гэтае бязмежжа працягнулася і пасля суда: Уладзіміра зноў затрымалі супрацоўнікі міліцыі і павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання”, — заявіла Вялічкіна.
 
11 траўня яна накіравала скаргу ў Берасцейскую абласную пракуратуру на ўтойванне супрацоўнікамі міліцыі інфармацыі пра месцазнаходжанне мужа. Вялічкіна беспаспяхова шукала мужа з другой паловы 10 мая пасля таго, як яго тэлефон стаў недаступны. Яна тэлефанавала ў Ленінскі, Маскоўскі, Берасцейскі РАУС, ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага райаддзела міліцыі Берасця і СІЗА. Там жанчыне адказвалі, што Уладзіміра Вялічкіна ў іх няма. Раніцай 11 траўня Вялічкіна патэлефанавала на нумар 102 і зрабіла вусную заяву аб знікненні мужа. Пасля гэтага жанчыне патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што яе муж быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і па дакументах ён змешчаны ў ІЧУ Кобрынскага РАУС. У ІЧУ ёй заявілі, што яе мужа там няма.
 
10 траўня ў Берасці быў затрыманы яшчэ адзін берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, які таксама назіраў за гэтай акцыяй. Яго месцазнаходжанне гэтак жа было невядомае. 11 траўня маці праваабаронцы Роза Кісляк тэлефанавала ў Ленінскі РАУС і ў ІЧУ Ленінскага райаддзела міліцыі. Ёй адказвалі, што Рамана там няма. У гэты ж дзень маці Кісляка накіравала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына. 12 траўня ёй паведамілі, што яе сын знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС.
 
Як стала вядома БелаПАН ад праціўнікаў акумулятарнага завода, 12 траўня суд Ленінскага раёна перанёс разгляд справы Кісляка (на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП).
 
***
 
У Берасці „знайшоўся” праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Яго прывезлі ў зал гарадскога суда. Таксама стала сядома пра затрыманне ў будынку суда Валерыя Фамінскага і Юрыя Калько, — распавяла адная з тых, хто адсочвае судовыя працэсы, спадарыня Вераніка:
 
– Уладзімір Вялічкін знаходзіцца ў суде. Прыйшоў адвакат, і суддзя даў час на азнаямленне са справай да 15.30. Па Раману Кісляку да гэтага часу нічога невядома.
 
 
Удзельнікі пратэстаў супраць акумулятарнага завода заклікаюць сёння, 12 траўня, прыходзіць на суды як мага большую колькасць людзей, паколькі ўсё можа скончыцца чарговымі масавымі затрыманнямі.
 
* * *
 
Дакладнае месца знаходжання берасцейскіх праваабаронцаў Уладзіміра Вялічкіна і Рамана Кісляка да гэтага моманту застаецца невядомым.
 
Уладзімір Вялічкін
 
Раман Кісляк
 
Згодна афіцыйнай версіі сілавікоў, першы знаходзіцца за кратамі ў Кобрынскім ізалятары часова ўтрымання, а дзе другі – невядома, – распавяла жонка Уладзіміра – Маргарыта Вялічкіна:
 
– Так як па заяве, дзве ў мяне прынялі вусна, тое, што чалавек знік. Яны адкрываюць справу і пачынаюць шукаць. А другі раз ён мне тэлефануе і кажа: я яго знайшоў, яго затрымаў Ленінскі РАУС і адправіў у Кобрынскі ІЧУ. Я тэлефаную ў гэты Кобрынскі ІЧУ, яны кажуць – у нас няма. І пачынаецца пятрушка.
 
 
Пакуль вядома, што маці Рамана Кісляка – Роза Кісляк падала заяву ў пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына. Зварот у электроннай форме таксама склала Маргарыта Вялічкіна, паколькі зварот у вуснай форме не даў свайго плёну.
 
https://www.racyja.com/hramadstva/berastsejskikh-aktyvistau-pakarali-su/