Навіны
09.05.2020
Сталі вядомыя шакуючыя падрабязнасці затрымання блогера Пятрухіна
 
Па дарозе “да Ціханоўскага” блогер затрымаўся ў адной з хат вёскі Востаў Пухавіцкага раёна. Неўзабаве на хату напаў АМАП. Сяргея выцягнулі “цёпленькім” у адных шортах і майцы. Каб не параніць ногі адзіны абутак, што змог зачапіць блогер падчас гвалтоўнага затрымання, апынуліся гумовыя калошы...
 

Пазней Пухавіцкая міліцыя перадала Сяргея ПятрухінаУУС Брэсцкага аблвыканкама”. За што затрымалі блогера дэжурны ІЧУ Ленінскага РАЎС г Брэста змог патлумачыць толькі, што па адміністратыўнай справе: “Па якім артыкуле? Пытайцеся таго, хто затрымліваў...”.

На наступны дзень, 7-га траўня, блогера 4 разы віклікалі на допыт, размаўляць з супрацоўнікамі Сяргей адмовіўся. За што затрымалі даведаўся толькі ў судзе 8 траўня – паводле ч.1 арт. 23.34 па эпізоду 19 траўня. Суддзя Куроўскі прызначыў працяг разгляду справы на 11 траўня на 10-00. Але Пятрухіна не выпусцілі, тут жа затрымалі за эпізод 5 красавіка і зноўку засунулі ў камару №9.

Камара № 9 вызначаецца памерам, яна прыстасавана для уірымання 8 вязняў і кепскай вентыляцыяй. У дадатак вязням дазволена паліць, таму дыхаць яшчэ цяжэй. Ва ўмовах пандэміі каронавірусу існуе вялікая верагоднасць інфікавання затрыманых гэтай хваробай. Кантынгент у камары ўвесь час мяняецца. Па апошнім дадзеным у камары знаходзілася 6 чалавек.

Было б добра каб Пятрухіну перадалі нешта з вопраткі, абутку (р44), нарэзанага сала і шахматы. Перадачы прымаюцца ад блізкіх сваякоў пры наяўнасці пашпарту.