Навіны
08.05.2020
Суткі, штрафы ды прафілактычныя гутаркі.
 
Шугануць канкурэнтаў, каб не папсавалі “элегантнай перамогі” на выбарах?
 
8 траўня Еўропа адзначае заканчэннне Другой сусветнай вайны. А ў Берасці ўлады на загад з гары падчышчаюць горад ад непажаданых элементў напярэдадні святкаванняў Дня Перамогі. Затрымана 5 экаактывістаў і блогер, яшчэ пяцёх шукае міліцыя, аднаму далі штраф 810 рублёў. Усё праз удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у абарону правоў чалавека.
 

Затрыманыя:

  1. Дзяніс Малышэнка, у прыгарадзе Тэльмы-1 затрымліваў АМАП і ДАІ. Утрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста.

  1. Уладзімір Мароз, затрыманы ў вёсцы Верхалессе, утрымліваецца ў Кобрынскім РАЎС. Суд у судзе Кобрынскага раёна 11 траўня. Арт.23.34 за 12.04.2020

  1. Юры Калько, затрымліваў АМАП, паламалі палец. Утрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста.

  1. Канстанцін Астапук. Утрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста.

  1. Блогер Сяргей Пятрухін. Утрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста. З 6-га траўня, ч.1.арт.23.34. суд 11 траўня а 10-00, суддзя Куроўскі.

Актывіст Андрэй Неўдах атрымаў 810 рублёў штрафа за ўдзел у “кармленні галубоў”.

Міліцыя шукае: Аляксанра Кабанава, Андрэя Шарэнду, Віталя Казака і супругаў Сіліцкіх.

Апошні тыдзень вызначыўся безпадстаўнымі гвалтоўнымі затрыманнямі грамадзян. Зафіксаваныя выпадкі у Берасці і Пінску. На вуліцы Леніна затрымалі две сямейныя пары, праз тры гадзіны “прафілактыкі” адпусцілі. У Пінску на набярэжнай Піны гвалтам затрымалі двух мужчын. Праз пэўны час аднаго адпусцілі, другога з пастарунку забрала хуткая дапамога...