Навіны
06.05.2020
Суд над сцяганосцам
 
У чацьверг , 7 траўня, у судзе Ленінскага раёна г.Брэста 16-30 прызначаны суд над грамадзім актывістам Андрэям Неўдахам. Нагадаем, 3 траўня ён са сцягам Берасця ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ.
 

Пасля заканчэння акцыі пратэсту у безлюдным месцы Андрэя затрымалі людзі ў цывільным. Яны не прадставілісь. З крыкам “міліцыя!” схапілі і пацягнулі ў аўто без пазнавальных знакаў...

Потым Ленінскі РАЎС, тлумачэнні, пратакол паводле ч.1 арт. 23.34, ІЧУ, асабісты дагляд, выняццё рэчаў, камера на аднаго (была тэмпература 37.6). Роўна праз содні прывезлі ў суд...

Андрэй віны не вызнае, мае намер бараніць права на мірны сход і свабоднае выказванне думак.