Навіны
03.05.2020
Супольная аперацыя міліцыі і лекараў у Пінску па недапушчэнні масавых мерапрыемстваў
 
У нядзелю, З траўня, пінчукі ў другі раз выйшлі на Набярэжную Піны “пакарміць галубоў”. Кінулі кліч у інтэрнэце і а 12.00 на Набярэжнай сабралася каля 15 чалавек і літаральна адразу да іх пад'ехала хуткая дапамога і міліцыя.
 

Лекар абвясціў, што яны будуць ідэнтыфікаваць асобы тых, хто павінен зараз знаходзіцца на самаізаляцыі. Людзям гэта вельмі не спадабалася і яны з неахвотай паказвалі міліцыянтам свае дакументы і абураліся тым, што адбываецца. На відэа бачна, што супрацоўнікі міліцыі жывуць не па Закону, а перакананыя, што яны і ёсць Закон.

Натуральна, парушэнняў самаізаляцыі ўдзельнікамі кармлення галубоў лекарамі выяўлена не было. Але ў ГАУС г. Пінска даставілі двух мужчын, якія адмаўляліся прад'яўляць дакументы. Пазней іх адпусцілі. Аднаго з пастарунку, а другога адвезлі да лякарні і адпусцілі адтуль.