Навіны
03.05.2020
У Берасці з’явілісь новыя затрыманыя, у Пінску, кажуць, таксама
 
(фотарэпартаж)
 

Берасцейцы не дачакалісь затрыманых актывістаў на плошчы... Нагадаем, што 20 красавіка суд Ленінскага раёна г Брэста пакараў актывістаў Аляксандра Кабанава і Зміцера Андрасюка 15 суткамі арышту за удзел і арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства 12 красавіка. Сёння раніцай неабыякавыя берасцейцы не дачакалісь іх пад мурамі Леніскага РАЎС…

Каля 250 чалавек выйшлі сёння на плошчу на знак салідарнасці з арыштаванымі актывістамі і назгоды з палітыкай мясцовых і рэспубліканскіх уладаў.

Раздаюцца жоўтыя маскі, з надпісам “Жыць”. Машыны сігналяць на падтрымку пратэстуючых.

Прысутныя берасцейцы распавядаюць, што для арыштаваных экаактывістаў у ізалятары адмаўляліся прымаць перадачы. Толькі для Андрасюка на пачатку адсідкі члены прафсаюза РЭП здолелі перадаць іперадачу… Берасцейцаў усё болей. Прыехаў падтрымаць берасцейцаў Юрась Губарэвіч.

На плошчы з’явіўся антыблогер Аляксей Голікаў. Апынулася, каб зладзіць правакацыю. Ён дэманстратыўна сарваў сцяг Берасця і кінуў на зямлю…

Міліцэйскія аператары кінуліся здымаць інцыдэнт. Берасцейцы не павяліся на правакацыю, але дружна выказалі яму “ганьбу” і ўзнагародзілі разнастайнымі эпітетамі, ад якіх Голікаў адчуў эйфарыю.

Пратэстуючыя рушылі на шпацыр. Уразіла вялікая колькасць пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі. Налічылі больш за 25.

Людзі ідуць пад музыку. Гучыць “Пагоня”.

Пачынаюць крычаць “Не заводу АКБ!” “Лукашэнка заходзь!”, “Но пасаран! Стоп таракан!”, “Генацыд ня пройдзе!”, “Свабоду актывістам!”…

Дайшлі да кінатэатра “Беларусь”, Супрацоўнікі ў цывільным, тры з іх – аператары, два ў форме і яшцэ два дзесятакі згрувасцілісь побач з кінатэатрам. Шпацыр завершыўся. Пратэстуючыя разыходзяцца… Засталіся адзінкі. 25 супрацоўнікаў на кагось чакаюць.

Двух пайшлі за сцяганосцам. За імі яшчэ чацьвёра.

Сцяганосца затрымалі. Затрыманы, кажуць, называў сябе Андрэям. З’явіўся намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк. Адбой! Супрацоўнікі ў цывільным разышліся.

Кажуць акрамя Берасця за “кармленне галубоў” затрымалі двух чалавек у Пінску. Высвятляем…

РС: Неўзабаве стала вядома, што Аляксандар Кабанаў і Зміцер Андрасюк на волі. Іх адвезлі туды, дзе затрымлівалі. Аднаго, Кабанава,

у Пінскі раён, а другога, Андрасюка,

у Брэсцкі, каб не змаглі ўзяць удзел у “кармленні галубоў.”