Навіны
28.04.2020
За блогерам Сяргеям Пятрухіным ізноўку прыйшлі
 
Стала вядома, што блогерам Сяргеям Пятрухіным зноўку зацікавілась міліцыя. гэтым разам пінскі вучастковы Таранько паскардзіўся сваім калегам на блогера. Добрых пару тыдняў калегі вучастковага паслі месца знаходжання Пятрухіна і ў дзень і ў начы.
 
 

27 красавіка апоўдні пінскія міліцыянеры праз некалькі гадзін дамагальніцтваў, спроб аказаць ціск на прысутных пінчукоў і пошуку гаспадароў маёнтка здолелі распачаць праверку па крымінальнай справе. Прысутным дэманстравалі пастанову пракурора на “агляд”.

Праверка мае вызначыць ці ў 10-ым выпуску “Пінскага Спрута” маюцца прыкметы злачынства, што адпавядаюць арт.арт 188 “паклёп” і 189 “абраза” КК.

Пасля 17:50 тэлефон Пятрухіна не адказвае.