Навіны
26.04.2020
Працэс рушыў?
 
26 красавіка галубоў кармілі не толькі ў Берасці, але і ў Гародні, і ў Пінску... Нам даслалі фоты...
 
У Пінску сёння ўпершыню жыхары выйшлі на Наберажную карміць галубоў на знак пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі. Адзін з іх папрасіў нас апублікаваць фота і сказаў, что яны будуць сустракацца на наберажнай што тыдзень а 12 гадзіне ў нядзелю.


Пінск

У Гародні на Набережнай блогер Сяргей Ціханоўскі сустракаўся са сваімі прыхільнікамі. Сустрэча праходзіла ў звычайным фармаце. Людзі распавядалі аб гарадскіх праблемах, аб праблемах краіны , аб надыходзячых выбарах.

У Светлагорску, дзе Лукашенка пабудаваў смядзючы цэлюлозны камбінат, людзі так сама выйшлі пакарміць галубоў.


Светлагорск

Нагадаем, што тыдзень таму, 19 красавіка, жыхар Вілейкі Андрэй Кудзік выйшаў на плошчу свайго города каб падтрымаць берасцейскіх актывістаў, якіх арыштавалі за ўдзел у мітынгу 12 красавіка.


Вілейка

Мо працэс рушыў?