Навіны
26.04.2020
Две пастановы за раз і гэта яшчэ не ўсё
 
Падчас нядзельнай акцыі супраць завода АКБ каля 13-00 на рагу вуліц Пушкінскай і Камсамольскай быў затрыманы экаактывіст Міхаіл Галуза, па фармальнай падставе "для вызначэння асобы".
 

Каля 17-ай гадзіны да яго да хаты з "аглядам" заходзілі супрацоўнікі міліцыі. Па словах жонкі затрыманага яго затрымалі за распаўсюд нейкіх улётак. Гэта ёй намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк па тэлефоне патлумачыў. Казаў, што Міхаіла яшчэ ўчора за распаўсюдам зафіксавалі і сёння бачылі. Таму і затрымалі. Ператрэслі машыну, знайшлі ўлёткі. Пералічылі, склалі два пратакола...

Самасюк сказаў мне, што пакуль муж 30 базавых не заплоціць ні машыны ні тэлефона не аддасць. За што другі пратакол ня ведаю. Абяцаў адпусціць пасля прафілактычнай гутаркі”, - паведаміла жонка Міхаіла Галузы.
 

У рэшце рэшт выявілась, што намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк узгрувасціў на сябе пасільную частку Феміды – Выпісаў две пастановы аб адміністратыўным правапарушэнні паводле ч.2 арт. 21.14 КаАП “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”. На ўсё пра ўсё непрыкметна зляцела 8 гадзін натужнай разумовай працы руплівага міліцыянта. Каля 21-ай гадзіны Міхаіл вырваўся з кіпцюроў праваахоўнікаў.

Літасцівы міліцэйскі начальнік пакараў экаактывіста адной пастановай на 10 базавых, а другой на 25, разам 35 базавых