Навіны
26.04.2020
Сёння ў Берасце завітала смерць...
 
(фотарэпартаж)
 

Каб нагадаць берасцейскім уладам аб небяспецы, якую нясуць Pb і HSO, рэчавы якія ў колькасці мільёнаў кілаграм і літраў, будуць плавіць, разліваць, выкідваць ў паветра і сліваць ў воды міжнароднага воднага шляху Е40 праз каналізацыю ў Мухавец.

На плошчы сабралася вялікая колькасць берасцейцаў. Праз пандэмію каронавіруса людзі задбалі пра сродкі бяспекі. Амаль усе былі ў масках. Маскі выявілісь прыдатнымі для візуальнай дэманстрацыі грамадкіх думак. На іх можна прачытаць – “No pasaran! Стор таракан!”, “Краіна для жыцця”, пабачыць выявы Пагоні, або пазначыць прыналежнасць да праціўнікаў будовы завода АКБ наклаўшы маску, шалік жоўтага колеру...

Сябры прафсаюза РЭП прыйшлі падтрымаць змагароў за чыстую экалогію. Кіроўцы, праяжджаючых машын сігналяць на знак падтрымкі пратэстуючых.

Крэатыў экаактывістаў не мае межаў, з’явіўся дэзэнтыфікатар каронавіруса. “Улады замоўчваюць праблемы, нічога не робяць. Вось я за ўласныя грошы набыў дэзынфекцыйны сродак і буду змагацца за здаровае наваколле...”, - кажа ён.

Як звычайна супрацоўнікі ў цывільным вядуць аператыўныя відэаздымкі. Варта адзначыць, што ўжо другі раз міліцыя не папярэджвае праз мегафон сабраўшыхся на плошчы. Замест ранейшых, добра вядомых пратэстуючым супрацоўнікаў, з’явілася многа новых маладых, з прамытымі мазгамі, па-падлеткаваму растапыраныя. Паболела пераапранутых супрацоўніц, некаторыя з дзецьмі.

У вызначаны час праціўнікі пацягнуліся на традыцыйны шпацыр па горадзе. “Атручваць тараканаў”, - пажартаваў нехта.

Ужо відавочна і безадваротна маўклівы пратэст супраць завода свінцова-квасавых батарэй перарос ў гучны і палітычны.

Людзі абураныя пагардлівымі адносінамі да іх з боку берасцейскіх уладаў і прэзідэнта, безпадстаўнымі арыштамі экаактывістаў выходзяць на вуліцы з лозунгамі: “Лукашэнка зыходзь!”, “Генацыд не пройдзе!”, “Чыноўнікаў на нары!”, “Свабоду актывістам!”, “No pasaran! Стор таракан!”,“Не завду АКБ!” і іншымі.

Шпацыр скончыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”.

Падчас акцыі быў затрыманы экаактывіст Міхаіл Галуза, на якоў падставе невядома, каля 17 гадзіны да яго да хаты з "аглядам"  заходзілі супрацоўнікі міліцыі.

Момант затрымання: