Навіны
20.04.2020
Пратэсты ў Берасці больш не будуць маўклівымі
 
(фотарэпартаж)
 

Мы не будзем маўчаць, калі нас труцяць і здзекваюцца над намі, кажуць людзі на плошчы. Б’юць касцёльныя званы... Хрыстос уваскрос! – вітаюцца пратэстуючыя. – Сапраўды ўваскрос!

Кормяць галубоў. ДАІ. Міліцэйскі патруль, гэтым разам у масках. Па перыметры супрацоўнікі ў цывільным, назіраюць, здымаюць на камеры.

Народ збіраецца хутка, прычым гэтым разам ніхто абвестак не даваў. Прыйшлі падтрымаць затрыманых экаактывістаў і выказаць свой недавер уладам вобласці і краіны, сказаць “НЕ” шкоднай вытворчасці, завду АКБ.

“Малайцы, - кажуць мінакі, - такое свята, а ўсё роўна выйшлі...”

Не прайшло і поўгадзіну, а на плошчы ўжо ладных пару соцен берасцейцаў.

Мянты ў цывільным назіраюць і фільмуюць, чатыры радком пад касцёлам.

Шчыльнасць сабраўшыся расце, праз колькасць сабраўшыхся карантынная адлегласць скарацілася. На плошчы стае цесна.

Ідзе актыўная дыскусія. “Мы вінаватыя, - кажа жанчына, - дапусцілі гэтае...” Мужчына ў процігазе бураецца “Народнай Воляй”…

Блогеры віруюць.

Пратэстоўцы пайшлі на шпацыр.

Скандуюць: “Свабоду актывістам!”, “Чыноўнікаў на нары!”, “Не заводу АКБ!”, “Лукашыст - гэта фашыст!”, “Генацыд ня пройдзе!”, “Лукашэнка заходзь!”… Ідуць па вуліцах Берасця: “Свабоду! Бекалюку!”, “Свабоду! Кабанаву!”, “Свабоду! Андрасюку!”.

Дайшлі да ЦУМа: Міліцыя не ўмешваецца...