Навіны
13.04.2020
Сын падвёў бацьку
 
У дзяцінстве я зайздросціў распіяранным дзяржпрапагандай рэвалюцыянерам, адважным змагарам за шчасце народа, будаўнікам светлага савецкага будучага, а таксама піянерам-героям, якія па-геройску загінулі ў баях за свабоду Радзімы і вельмі смуткаваў ад таго, што мне не атрымаецца стаць героем, бо ўсё геройскае да мяне і за мяге ўжо зроблена.
 

Тое, што рэжым бальшавікоў - гэта сусьветнае зло я зразумеў зусім не адразу, хоць пытанні па савецкаму рэжыму ў мяне былі са школы. Потым стала зразумела, што амаль усе маі куміры - гэта выдуманыя легенды, ускладзеныя ў падмурак дзяржаўнай ідэалогіі і прапаганды. Я гэта перажыў, але калі зразумеў, што такое савок «ў натуры», то пасівеў і працягваю сівець штодня.

Справа ў тым, што пры СССР рэжым і яго лідэры не былі так павэрнутыя на грошах. Была ідэалогія, хай крывая, але пазітыўная, якая аб'ядноўвае людзей. Бацькі мне распавядалі, што пры СССР ў выканкамах большасць пытанняў вырашалася на карысць грамадзян.

Поўнае і пранізлівае разуменне таго, ШТО ТАКОЕ савок мне прыйшло пры царстве Лукашэнкі. Ён і яго халуі атрымалі ў спадчыну чырвоны савок і рэалізавалі бальшавізм у найвышэйшым пункце, давялі да абсалюту. Бясконцая паказуха, бязмежная хлусня, падвойныя стандарты і па факце аднапартыйная сістэма, якая выключае ў складзе кіраўніцтва краіны прадстаўнікоў апазіцыі.

Зараз я з жахам гляджу на народ, які пераўтвораны ў рабоў. Настаўнікі, лекары - практычна абслуга Лукашэнкі, як міліцыя, пракуратура і суды. Але ў гэтым месцы варта зрабіць заўвагу - сярод настаўнікаў, лекараў, міліцыянтаў ёсць, і даволі шмат, нармальных грамадзян, якія робяць сваю справу і не ўдзельнічаюць у брудных гульнях. Паўсюль ёсьць людзі, паўсюль ёсць гаўнюкі.

За 26 гадоў кіравання Лукашэнкі краіна дэградавала ва ўсіх адносінах. САМ ён таксама моцна здаў у плане псіхічнага здароўя. Самае балючае для яго - адсутнасць грошай. Расія больш не дае без паглынання Беларусі, Еўропа ставіць непрымальныя ўмовы - рэформы і ўсё такое. А карміць статак халуёў трэба. Бо халуі прывыклі жыць добра і гэтую планку трэба падтрымліваць. А аплот улады - міліцыя, АМАП, суды, пракуратура... Лукашэнка вырашыў выправіць сітуацыю за кошт экалагічна шкодных, але прыбытковых вытворчасцяў.

Па прыкладзе Кітая, які такім чынам за кошт здароў'я сваіх грамадзян і знішчэння навакольнага асяроддзя падняў сваю эканоміку, але нанёс магутны ўдар па сваёй экалогіі. Лукашэнка пачаў сумесна з Кітаем і Расіяй будаваць заводы ў Добрушы, Гомелі, Светлагорску, Магілёве, Пінску, Белаазёрску, Брэсце. Усе гэтыя заводы пабудаваныя з парушэннем экалагічнага, а некаторыя і крымінальнага заканадаўства. Усе гэтыя заводы небяспечныя для здароўя людзей. Але Лукашэнка на гэта пляваць - бо ён павінен карміць сваё асяроддзе. На днях была падпісана дзяржаўная экалагічная экспертыза па заводзе АКБ ў горадзе Брэсце

Берасцейцы два з паловай гады пратэстуюць супраць адкрыцця завода. Ўстаноўлена і дакументальна зафіксавана мноства фактаў парушэнняў заканадаўства, якія выключаюць не толькі запуск завода, але і ягонае будаўніцтва.

Падпісаў экспертызу Яўген Рачэўскі, намеснік дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды.

Яўген і Аляксандр Рачэўскія

Яўген патомны эколаг. Яго бацька Аляксандр Мікалаевіч Рачэўскі - амаль легенда ў сістэме Мінпрыроды. Ён стаяў ля вытокаў ведамства, больш за дваццаць гадоў адказваў за міжнародныя сувязі Мінпрыроды. Ён - дзясяты чалавек, які атрымаў званне «Ганаровы эколаг». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём "За працоўныя заслугі".
http://zviazda.by/ru/news/20190729/1564419249-belarus-poluchila-bolee-40-mln-dollarov-grantov

Сур'ёзнае партфоліо. Але ці варта верыць дзяржаўнай прэсе ў краіне двайных стандартаў і хлусні, дзе дзяўчынка з эскорту Лукашэнкі становіцца дэпутатам ППНС РБ? Дзе абацанні самаго Лукашэнкі меньш за зэро? Я, вядома, не хачу прымяншаць заслугі чалавека, аб якім ня ведаю наогул нічога. Упэўнены, што ён вучыў свайго Жэню толькі добраму і светламу. Магчыма, Жэня Рачэўскі, як і я, у малалецтве стамляўся адсутнасцю абставінаў, якія спрыяюць здзяйсненню подзвігаў.

Але ... Жэня трапіў у сістэму толькі дзякуючы прозвішчу свайго бацькі. І калі Аляксандр Мікалаевіч лічыць сябе прыстойным чалавекам і ўсё напісанае пра яго ў Лукашэнкаўскіх СМІ праўда, то Жэня вельмі моцна падвёў свайго бацьку, аднаго з заснавальнікаў ведамства Мінпрыроды.

Гэтым подпісам Яўген падпісаў прысуд. Сабе і свайму бацьке. Гэта пра яго будуць зараз казаць: «А гэта той Рачэўскі які падпісвае запуск шкодных, крымінальных вытворчасцяў? Сын ганаровага эколага? Вось мярзота!»

Я не асуджаю Яўгена Рачэўскага. На яго націснулі - ён падпісаў. Ён жа хоча, каб яму і яго блізкім было цёпла і добра. Але яго зусім не хвалюе, як прыемна будзе іншым людзям ад яго подпісаў ... у Магілёве, у Салігорску, у Белаазёрску, у Пінску, у Брэсце. Бог мяне мілаваў ад такога лёсу і такога выбару. Не ведаю, як бы я павёў сябе на месцы Жэкі. Не ведаю стаў бы скотам, ці не. Шчыра кажу, але спадзяюся, што не... Вы, Яўген, павінны разумець, што здзейснілі злачынства і гэта незаўважным не пройдзе. Вас будуць судзіць і люстраваць. Вы публічна выйшлі да карыта і засунулі туды свой пятак і ў момант змянілі статус. Вы зараз «халуй звычайны». Але вы, Яўген, і вашы тоўстадупыя, чырвонарожыя гаспадары павінны добра разумець, што ЗАВОД АКБ ПРАЦАВАЦЬ НЕ БУДЗЕ.

Народны рэпарцёр