Навіны
12.04.2020
Фармат і мэты пратэстаў у Берасці перайшлі ў палітычную плашчыню
 
(фотарэпартаж)
 

На каталіцкую Пасху пратэсты ў Берасці змянілі фармат – праз пандэмію каронавіруса кармленне галубоў адбываецца ў масках, пратэстоўцы трымаюць адлегласць між сабой. Міліцыянты напагатове, у форме ў дварах і цывільным на плошчы.

12-00 Вялікдзень. Б’юць касцельныя званы. Хрыстос уваскрос!

У цывільным 2 аператара і некалькі супрацоўнікаў Ленінскага РАЎС адсочваюць сітуацыю, яны таксама ў масках. А вось тыя, што ў форме, без.

Аўтамабілі сігналяць у падтрымку пратэстуючых

Колькасць пратэстуючых імкліва расце, ўжо больш за сотню, кіроўцы сігналяць. Пратэстуючыя рыхтуюцца да затрыманняў. Прынамсі маральна гатрвыя;

Пратэстоўцы выступаюць. “Галоўная праблема Беларусі Лукашэнка, - лічаць яны, - трэба ісці на выбары без яго. Стан у якім апынулась Беларусь, гэта цалкам ягоная віна і ягонага атачэння...

Надышлі міліцыянты з мегафонам. Пратэстоўцы крычаць ганьба міліцыі: “Мы не будзем расходных матэрыялам...” Гвіздаюць...

Пайшлі на шпацыр. Лёзунгі пратэстуючых ад “No pasaran!” да Стоп завод!”, “Чыноўнікаў на нары”...

Пратэстуючых ужо каля двухсот. Крычаць: “No pasaran! Стоп таракан!

Падцягваецца АМАП, раптова з’яжджаюць.

Мінакі выказваюць падтрымку пратэстуючым.

Не заводу АКБ!” – протэстуючыя мінаюць кінатэатр “Беларусь”, ідуць далей: “Чынавенства на нары!

Пераапрануты супрацоўнік фіксуе сама актыўных пратэстуючых.

Дайшлі да райаддзела: “Не заводу!..

Дайшлі да ЦУМа. На заканчэнне: “Не заводу!” і воплескі.

Дастаў хлуснёй, ён ні ў чым не разбіраецца і ўсіх прызначае...” – гутарыць з берасцейцамі блогер Ціханоўскі.

Міліцыя ахоўвае, не ўмешваецца

Людзі паціху разыходзяцца. За аўто з Кабанавым аўта-хвост...

Пра затрыманні не паведамлялася.