Архіў навінаў

16.12.2007 Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот

16 сьнежня а 13:30 на прыпынку "Універсітэт, што ў Берасьці" 3 асобы ў цывільнай вопратцы затрымалі грамадзяніна Уладзіміра Міхайлава, які раздаваў газэту "Товарищ", а таксама дзьве дзяўчыны, якія распаўсюджвалі ўлёткі, якія тычыліся адмены ільгот. Людзі ў цывілным не прадстаўляліся, без тлумачэньня хто і за што, затрыманых даставілі на апорны пункт па пр. Машэрава, 52. Тут высьветлілася, што газэта "Товарищ" афіцыйна зарэгістраванае выданьне і спадара Міхайлава пасьля ўзяцьця тлумачэньня адпусьцілі. Што да дзяўчат, імі апынуліся навучэнкі берасьцейскіх навучальных устаноў Сьвятлана Новік і Жэня Когут. У іх былі із'ятыя 64 улёткі і ўзятыя тлумачэньні. Супрацоўнікаў цікавілі адказына пытаньні: "Сколько вам платят?", "Кто вам дал лістовкі?" і "Где лістовкі былі напечатаны?" Аператыўнікі ірваліся правесьці ператрус на хатах. Дзяўчаты былі моцна напалоханы. Пасьля гэтага іх таксама адпусьцілі, паабяцалі, што ім нічога ня будзе.