Архіў навінаў

13.12.2007 Адміністратыўны арышт за пікет каля Расейскага кансуляту

Фота 1. Спецназавец Гапоненка І. Н

Фота 2. У калидоры суду

Позна ўвечары ў судзе Ленiнскага раёна Брэста прайшлі працэсы над затрыманымi пасьля пікету каля расійскага консульства Настай Ільіной і Андрэем Шарэндай. Суддзя Ларыса Назарэнка пакарала Насту Ільiну пяццю суткамi адмiнiстратыўнага арышту, Андрэй Шарэнда атрымаў 7 сутак. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Падчас слуханьня справы Насты Ільіной міліцыянты блыталіся ў сьведчаньнях, так сьпецназавец Гапоненка І. Н сьцьвярджаў, што пікетоўцаў было чалавек 8, ягоны саслужбовец, Давідчык В. В. – што каля 20, а другі падначалены, Максімук І. Н. – што 15-20. Давідчык прынёс шпалеры, якія знайшоў на будоўлі, з надпісам "Прощай немытая Россия..." і "Не Расейскім вайсковым базам". Нягледзячы на слабасьць доказаў суддзя суду Ленінскага раёну Берасьця Ларыса Назаранка абвінаваціла Насту Ільіну ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі і прыняла рашэньне арштаваць дзяўчыну на 5 сутак.

Суддзя, са спасылкай на позні час, маўляў, справа Шарэнды паступіла пасьля 18:00 у адсутнасьць сакратара, а таму справу да разгляду прыняць няма каму, і на гэтым судовыя слуханьні на сёньня спыняюцца. Пасьля чаго старэйшы лейтэнант, спэцназавец, Ігар Гапоненка загадаў падначаленым выдаліць людзей, якiя прыйшлi на адкрыты працэс, на вулiцу. У кабінеце суддзі засталися толькi сам Андрэй Шарэнда i яго адвакат. Гэтым разам суддзя Ларыса Назаранка прыняла рашэньне арыштаваць хлопца на 7 сутак таксама за ўдзел ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі.

Фота 3. Наста Ільіна пасля судовага паседжання

">

<