Навіны
22.03.2020
Усё залежыць ад ад нас саміх
 
Нягледзячы на эпідэмію каронавіруса больш за 200 берасцейцаў выйшлі на плошчу Леніна на знак пратэста супраць запуска акумулятарнага завода. Аб выніках дзяржаўнай экспертызы будзе вядома на днях...

Член ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода АКБ Зміцер Бекалюк распавёў апошнюю інфармацыю аб рэакцыі берасцейскіх уладаў на звароты грамадзян і дзеянні адміністрацыі АйПаўэр па запуску завода:

Міліцыя ўжо месяц не можа уведаміць міпрыроды, што ідзе следства аднісна падробленых дакумантаў, якія пададзеныя на дзяржаўную экспертызу. Свінцовай вартай зафіксіраваны сталы зброс слаба-шчалачнога раствора ў каналізацыю. Завод ашуквае грамадзства і рыхтуецца да запуска. Улады бяздзейнічаюць, ілюзій не павінна быць – усё ў нашых руках.

Мы просім ад улады аднаго - правесці экспертызу па сапраўдных дадзеных, а не па падробленых дакумантах.

Суд не адбыўся чарговы раз па факце падробцы дадзеных...

У 2015 годзе памерла ад атручвання свінцом каля міліёна людзей, гэта дадзеныя СААЗ.

Калі запусцяць завод ляснецца харчовая прамысловасць “Савушкін прадукт”, “Боншэ” сады...

Надышлі два міліцыянты ў форме з мегафонам і папярэдзілі сабраўшыхся аб адказнасці за удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Ніхто нам не дапаможа, толькі самі сябе. Улады самаўхілілісь ад вырашэння праблемы. МУС, вы памятаеце, калі пратэстоўцаў, або ділера – адразу знаходзяць і караюць, а тут нічога. Па афіцыйнай лініі нічога не атрымецца дамагчыцца.

Завод закрылі да выпраўлення недахоаў. Надалей аругіналаў дакумантаў няма. Пашпарты на абсталяванне не прадастаўлены. Мінпріроды самаўхіляецца. Ніякога ачышчальнага абсталявання на заводзе не пастаўлена. Чыноўнікі подпісы ставяць, што ўсё добра - карумпаваны чыноўнік, на пустых бланках падпішэцца, каб ня сесці. Раз на гачок патрапіў і ўсё.

Улады зразумелі, што механізм рэпрэсій не дапаможа. Чым больш рэпрэсій, тым больш людзей выходзіць...

Экаактывісты пайшлі па вуліцах горада. Кіроўцы сігаламі выказвалі падтрымку пратэстоўцам. Некаторыя мінакі выказвалі шкадаванне, што мала людзей прыходзіць на акцыю супраць акумулятарнага завода.

Па традыцыі шэсце скончылась побач з кінатэатрам “Беларусь”. Затрыманняў не было.