Навіны
16.03.2020
Завод АКБ небяспечны не толькі для здароўя, але і для кар'еры
 
Старшыню камітэта эканомікі берасцейскага аблвыканкама Міхаіла Баценко «жорстка» апусцілі. Лукашэнка прызначыў яго старшынём Маларыцкага райвыканкама.
 

Улічваючы, што акумулятарны завод збіраюцца запускаць, нягледзячы на падробленую італьянскую даведку і сумнеўныя пячаткі, можна з упэўненасцю сказаць, што Баценку пашанцавала - ён можа вывезці сям'ю на недасяжную для свінца адлегласць, тым самым уратаваць сваіх дзяцей ад разбуральнага ўздзеяння свінцу. Дзеці будуць яму удзячныя.

Але берасцейцы наўрядці будуць удзячныя Міхаілу за ягоныя высілкі па рэалізацыі «інавацыйнага» праекту завода АКБ пад Брэстам. Усю каманду на чале з падпісантам інвестдагавора берасцейцы лічаць здраднікамі і акупантамі.

Яны лічаць, што месца Міхаіла не ў Маларыцкім выканкаме. Ён са сваімі паплечнікамі выканкамаўцамі павінен знахадзіцца пад следствам. Разам з начальнікам УУС, які запэцкаўся з італьянскай даведкай.

Хлопцы, вы ўвайшлі ў гісторыю, як здраднікі, коорупционеры і нягоднікі. Мала таго, што пакрыліся ганьбай нязмыўнай, так і не высекчы ваш подзвіг сякерай з інтэрнэту. Вас праклінаюць людзі, а несці цяжар гэтага праклёну будуць вашы дзеці.

НАРОДНЫ РЭПАРЦЁР